Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: beshrik@vitebsk.by

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
22 мая 2018

МЗС Беларусі плануе заснаваць свой флаг і сцяг

Міністэрства замежных спраў Беларусі плануе заснаваць свой флаг і сцяг. Гэта пытанне было закранута сёння ў час назначэння Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не ведаю, падтрымаеце ці не, але мы прапанавалі, каб МЗС заснавала флаг і сцяг, як гэта ў некаторых іншых краінах", - звярнуўся да кіраўніка дзяржавы кіраўнік міністэрства Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, адпаведныя дакументы ўзгоднены з іншымі дзяржорганамі і перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта.

Аляксандр Лукашэнка адказаў, што калі многія беларускія ведамствы маюць сваю сімволіку, то можа яе заснаваць і Міністэрства замежных спраў.