Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
9 верасня 2019

12 верасня ў КДК Віцебскай вобласці будзе праведзена «гарачая лінія»

У мэтах правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі, забеспячэння эканамічных інтарэсаў дзяржавы ў галіне рыбагаспадарчай дзейнасці, а таксама ўзнаўлення, аховы і рацыянальнага выкарыстання дзікіх жывёл, якія адносяцца да аб'ектаў рыбалоўства, дзейнічае Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2005 № 580 "Аб некаторых мерах па павышэнню эфектыўнасці рыбагаспадарчай дзейнасці, удасканаленні дзяржаўнага кіравання ёю ». Кантроль за выкананнем патрабаванняў Указа ўскладзены на Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці перыядычна выяўляюцца парушэнні парадку перадачы рыбалоўных угоддзяў у арэнду, невыкананне або неналежнае выкананне абавязкаў арандатарамі рыбалоўных угоддзяў.
У мэтах забеспячэння эканамічных інтарэсаў дзяржавы, абароны інтарэсаў і правоў насельніцтва і рыбаловаў-аматараў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці 12.09.2019 будзе праведзена «гарачая лінія» па пытаннях недахопаў і парушэнняў пры арэндзе рыбалоўных угоддзяў і пры арганізацыі платнага аматарскага рыбалоўства.
Звароты прымаюцца 12.09.2019 па тэлефонах «гарачай лініі» Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці: 8 (0212) 37-50-49 і 37-61-43 з 10:00 да 13:00 і з 14:00 да 18:00.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы