Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Беларуская версія сайта знаходзіцца ў тэставым рэжыме

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: beshrik@vitebsk.by

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
18 сакавіка 2020

Акцыя "Тыдзень лесу - 2020» пройдзе з 28 сакавіка па 04 красавіка 2020 года

     У мэтах захавання і прымнажэння лясоў рэспублікі, прыцягнення ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў, у перыяд з 28 сакавіка па 4 красавіка 2020 у Бешанковіцкім лясгасе пройдзе добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу - 2020", прысвечаная Году малой радзімы і святкаванню 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

     У рамках акцыі "Тыдзень лесу- 2020" пройдуць конкурсы на лепшы слоган, на самую актыўную школу і фотаконкурс ў сацыяльных сетках.

     Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у дадзенай акцыі.

  Стаць удзельнікам акцыі можа кожны жадаючы. Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Бешанковіцкі лясгас» забяспечыць усіх удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвентаром.

 

Даведкі па тэлефонах: 8 (02131) 6-01-83

                                     8 (02131) 6-45-75