Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
7 кастрычніка 2019

Аператыўнікі Бешанковіцкага РАУС адзначылі прафесійнае свята

5 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень работнікаў крымінальнага вышуку. Аператыўнікі Бешанковіцкага РАУС - людзі, якія валодаюць мужнасцю і цвёрдасцю характару, гатовыя штодня рызыкаваць жыццём.

- Праца аператыўніка знясільваючая і небяспечная, яе вытрымліваюць толькі моцныя духам і целам людзі, - кажа начальнік крымінальнага вышуку Бешанковіцкага РАУС У.М.Барсукоў. - Супрацоўнікі крымінальнага вышуку - прафесіяналы ў многіх галінах, здольныя прымаць адказныя рашэнні аператыўна і дакладна, вытрымліваць вялікую нагрузку, ненармаваны працоўны дзень. Таму і застаюцца тут асабліва адданыя людзі, з абвостраным пачуццём справядлівасці і нецярпімасці да правапарушэнняў.

Сёння пад кіраўніцтвам У.М.Барсукова ў крымінальным вышуку працуюць 5 супрацоўнікаў, сярод якіх ёсць як прафесіяналы, так і тыя, хто толькі спасцігае асновы крымінальна-вышуковай справы. Адданы сваёй прафесіі старэйшы оперупаўнаважаны С.Л.Жук. Службу ў гэтым падраздзяленні міліцыі ён нясе больш за 5 гадоў. На плячах Сяргея Леанідавіча адказны ўчастак работы - вышук без вестак зьніклых людзей, даўжнікоў і аліментнікаў.
Практычна па 10 гадоў аддалі службе ў крымінальным вышуку старэйшыя оперупаўнаважаныя А.Л.Бабоед і М.А.Берасцень. Імкліва спасцігаюць асновы прафесіі оперупаўнаважаныя А.Н.Матора і Дз.І.Каваленка.

Дзякуючы згуртаванасці і аператыўнасці калектыву крымінальнага вышуку за 9 месяцаў бягучага года прасочваецца зніжэнне колькасці злачынстваў.
Уменне аналізаваць сітуацыю, пераўвасабляцца, прымаць хуткія і часта неардынарныя рашэнні, пры гэтым застаючыся верным сабе і свайму абавязку, - гэта толькі частка тых якасцяў, якімі павінен валодаць аператыўнік. Прафесіяналамі становяцца ў асноўным тыя, хто пачынае з самых нізоў, глыбока ўнікае ў сутнасць справы і не прапускае найменшых дэталяў.

Заклад поспеху ў вышукавай справе, як ні ў якім іншым, заключаецца ў пераемнасці, захаванні традыцый, выпрацаваных многімі пакаленнямі сышчыкаў. Перадача вопыту, на думку У.М.Барсукова, вельмі важны момант. За 101 год у гісторыі міліцыі было шмат слаўных старонак, упісана нямала годных імёнаў, таму ў сваё прафесійнае свята супрацоўнікі крымінальнага вышуку заўсёды ўспамінаюць тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння службы, чый уклад у справу барацьбы са злачыннасцю неацэнны. Гэта ветэраны крымінальнага вышуку А.А.Бараноўскі, М.З.Голубеў, С.А.Лазука, А.Р.Новік, А.С.Мацэвіч, В.А.Ярошчанка, М.М.Залецкі. Яны і сёння застаюцца ў страі, з'яўляючыся для цяперашніх супрацоўнікаў міліцыі добрымі сябрамі і добрымі дарадцамі.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы