Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
21 мая 2020

Баршчэўнік Сасноўскага: галоўнае - не выпусціць час

З надыходам цёплых дзён ажыла прырода, а разам з ёй рушыў у рост баршчэўнік Сасноўскага - рослае, жывучае і вельмі небяспечнае пустазелле. Ён захоплівае сотні гектараў, а адно дакрананне да расліны можа прывесці да самых сур'ёзных наступстваў. Галоўнае ў барацьбе з баршчэўнікам не выпусціць час. Праблемы ўзнікаюць, калі расліна высокая і ўжо ўтварыла парасоны. У гэты перыяд зрэзаныя суквецці, якія пападалі на зямлю, даспеюць і праз гады прарастуць. Таму, пакуль расліна яшчэ толькі набірае сілу, яго тэрмінова неабходна знішчаць. Апрацоўка хімічнымі прэпаратамі прыносіць найлепшы вынік.

      Па словах галоўнага спецыяліста раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Т.С.Грыгор'евай, у раёне распрацаваны план па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці баршчэўніка Сасноўскага. У яго таксама ўваходзяць мерапрыемствы па барацьбе з сумнікам канадскім, эхінацысцісам лопасцевым, якія па ступені небяспекі для навакольнага асяроддзя стаяць у адным шэрагу з баршчэўнікам Сасноўскага.

     У нашым раёне баршчэўнік Сасноўскага займае 18, 5 га. Асноўны ачаг яго росту знаходзіцца на тэрыторыі ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс» - 10, 21 га, а таксама Бачейкаўскага сельсавета - 3, 64 га.

      Згодна з раённым планам на першым этапе апрацоўка павінна праводзіцца хімічным метадам на 90% тэрыторыі. Аднак, па стане на 15 мая, да працы прыступілі толькі ЗАТ «АСБ-Агра Наватар», Бешанковіцкі сельвыканкам, філіял «Бешанковіцкага ДРБУ-110» КУП «Віцебскаблдарбуд» і РУП «Віцебскаўтадор» філіял ДЭУ-36. Выдадзены прадпісанні ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс», Бачэйкаўскаму сельвыканкаму і СУП «Вядзерава». Астатнім землекарыстальнікам, якія таксама бяздзейнічаюць у барацьбе з баршчэўнікам, таксама будуць высланы прадпісанні.

      Не варта забываць, што гэта шкодная расліна можа з'явіцца і на вашым прысядзібным участку. Калі гэта ўжо адбылося, не варта марудзіць, выпушчаны час можа абярнуцца бядой.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы