Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Курган Славы Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Курган Славы
Палац Храптовічаў
20 лютага 2019

Бешанковіцкім АДАІ 22 лютага будзе правядзены Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

22 лютага на Бешанковіччыне пройдзе Адзіны дзень бяспекі
дарожнага руху «Ад сумлення не схавацца». Комплекс мерапрыемстваў будзе прысвечаны прафілактыцы здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць
месца ДТЗ.
Супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя акцыі і наведаюць працоўныя калектывы, нагадаюць кіроўцам аб прычынах і наступствах ДТЗ, адказнасці за пакіданне месца здарэння. Нагадваем, што з'езд з месца аварыі і пакіданне пацярпелага ў небяспечным для яго жыцця стане - найгоршы варыянт з магчымых рашэнняў у сітуацыі, якая склалася. Як толькі вадзіцель пакідае месца здарэння, ён аўтаматычна ператвараецца ў злачынца.

Згодна з часткай 4 артыкула 18.17 КаАП Рэспублікі Беларусь, пакіданне кіроўцам месца дарожна-транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з'яўляецца, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да 2-х гадоў.

Інтэрнэт-рэсурсы