Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
17 чэрвеня 2020

Экскурсія школьнікаў у пажарную частку

У рамках акцыі «Канікулы без дыму і агню" ратавальнікаў наведалі навучэнцы прышкольнага лагера сярэдняй школы №1 гарадскога пасёлка Бешанковічы.

Пачалося мерапрыемства з дэманстрацыі аварыйна-выратавальнай тэхнікі, ратавальнікі паказалі, як карыстацца аварыйна-выратавальным інструментам і іншым пажарным абсталяваннем. Усе жадаючыя змаглі прымерыць баявую вопратку і апынуцца за рулём баявой машыны.

Затым работнікі МНС прапанавалі дзецям адчуць сябе сапраўдным пажарным і патушыць імправізаваны пажар: кожнаму ўдзельніку неабходна было «пастраляць» вадой па фішках, якія трэба было збіць.

Прадстаўнікі адважнай прафесіі расказалі дзецям асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці, акцэнтавалі ўвагу на тую небяспеку, якая можа чакаць іх не толькі ў сценах школы, але і за яе межамі, якія падручныя сродкі пажаратушэння можна выкарыстоўваць пры ўзнікненні пажару і як імі карыстацца. Ўспомнілі нумары тэлефонаў экстраных службаў і што трэба казаць пры размове з дыспетчарам. Таксама ратавальнікі ў чарговы раз нагадалі дзецям пра правілы паводзін на вадзе, пра тое, якія гульні з'яўляюцца бяспечнымі, і што трэба рабіць, каб лета прайшло радасна і бесклапотна.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы