Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Курган Славы
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Курган Славы
26 мая 2020

Грамадскія аб'яднанні Бешанковіцкага раёна прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Чысты вадаём»

Каб паспяхова ахоўваць нашы лясы, вадаёмы, зямлю і паветра ад збяднення, а жывёльны свет ад знікнення, трэба любіць прыроду і клапаціцца пра яе, як гэта робяць работнікі Бешанковіцкай раённай арганізацыйнай структуры РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў».

   На мінулым тыдні прадстаўнікі БТПР выступілі з ініцыятывай аб правядзенні на тэрыторыі раёна рэспубліканскай акцыі «Чысты бераг». Ідэю дружна падтрымалі грамадскія аб'яднанні Бешанковіччыны: «Беларускі саюз жанчын", "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах, райкам камуністычнай партыі Беларусі і раённае аб'яднанне прафсаюзаў.

   - Падобныя акцыі мы праводзім кожны год, - адзначае дырэктар раённай арганізацыі РДГА «БТПР» Валерый Мікалаевіч Альшэўскі. - Накіравана яна ў першую чаргу на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання рэк, азёр, крыніц. Таксама гэта добрая нагода прывесці ў парадак прыбярэжныя зоны вадаёмаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага адпачынку на прыродзе.

    Узброіўшыся мяшкамі, удзельнікі акцыі папрацавалі на славу. Вынікам выкананай працы стаў чысты левы бераг ракі Заходняй Дзвіны ў раёне вуліцы Хараборкіна. Дарэчы, акцыя працягваецца, да яе можа далучыцца кожны жадаючы.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы