Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў
Курган Славы
Курган Славы
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
22 чэрвеня 2020

Канікулы з карысцю

  Чацвёрты год запар у перыяд летніх канікул школьнікі з лагера працы і адпачынку «Парастак», які функцыянуе на базе СШ №2 райцэнтра, працуюць у Бешанковіцкім лясгасе.

  У гэтым летнім працоўным семестры прымаюць удзел 15 школьнікаў. З 1 чэрвеня байцы лагера працы і адпачынку актыўна ўключыліся ў праполку саджанцаў хвоі і елкі ляснога гадавальніка, а таксама добраўпарадкаванне дэндрапарка лясгаса. Па стане на 11 чэрвеня хлапчукі і дзяўчынкі прапалолі ўжо гектар, у планах – яшчэ адзін. Як гаворыцца, працаваць яшчэ і працаваць. На гэта часу дастаткова. Лагер будзе дзейнічаць да 24 чэрвеня.

   Акрамя таго, што школьнікі набіраюцца вопыту ў зараблянні сваіх першых грошай, яны яшчэ і атрымліваюць шмат карыснай інфармацыі. Напрыклад, супрацоўнікі ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас» правялі з імі прафарыентацыйную працу па паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы ляснога профілю. Можа ў хуткім будучым хтосьці з іх выберыць для сябе гэты шлях і будзе прымнажаць лясныя багацці нашага роднага краю.

   Чатырохгадзінны працоўны дзень рабят выдатна дапаўняюць розныя культурна-масавыя мерапрыемствы і здаровая ежа. Спадзяёмся, што пасля «працоўных будняў» яны вынесуць для сябе галоўны ўрок: «Калі хочаш у жыцці чаго-небудзь дасягнуць, то неабходна прыкласці нямала намаганняў».

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы