Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
16 снежня 2019

Канструктыўны дыялог з жыхарамі Бешанковіцкага раёна па пытаннях бяспекі

Прафілактычная работа з насельніцтвам - галоўны кірунак у дзейнасці раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Не толькі дарослыя, але і дзеці ведаюць, якія могуць быць наступствы вогненнай стыхіі. Пытанні супрацьпажарнай бяспекі актуальныя сёння і для жыхароў шматмільённых гарадоў, і для сельскага насельніцтва. Для апошніх нават у большай меры. Ніхто не стане адмаўляць, што пячное ацяпленне, якое пераважае у вясковых хатах, - павышаная крыніца пажаранебяспекі. А калі печка да таго ж старэнькая, ды і топіцца без нагляду, плюс яшчэ зношаная праводка і старыя электрапрыборы маюцца, то да бяды - рукой падаць.

Аналіз пажараў паказвае, што большасць з іх адбываецца ў ацяпляльны перыяд: з-за перагрэву печы, расколін у комінах, адсутнасці прытопачнага ліста ... Яшчэ адна прычына ўзгаранняў - неасцярожнае абыходжанне з агнём. За такой фармулёўкай часцей за ўсё крыецца курэнне ў ложку, ды яшчэ і ў п'яным стане.

На гэтых і іншых момантах акцэнтаваў увагу ў час правядзення сельскага сходу ў аграгарадку Ржаўка першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС А.У.Гаўрыленка. Такая форма прафілактыкі, як сходы з жыхарамі вёскі з прыцягненнем мясцовай улады, супрацоўнікаў міліцыі, устаноў адукацыі, медыцыны і сацыяльнай абароны мае сэнс. Гэта не толькі давядзенне людзям неабходнай інфармацыі, але і навучанне, і жывая гутарка, падчас якой вырашаюцца набалеўшыя пытанні па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
Сельскі сход праходзіў у актавай зале мясцовага сельскага Дома культуры. У пасяджэнні прымалі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў і старшыня Верхнекрывінского сельвыканкама Э.Э.Турчыновіч.

Андрэй Уладзіміравіч Гаўрыленка у сваім выступе звярнуў увагу мясцовых жыхароў на важнасць правільнай эксплуатацыі пячнога ацяплення, а таксама на пытанні бяспекі пры карыстанні электраабсталяваннем і газам, устаноўкі АПА.
На заканчэнне сустрэчы прысутным у зале быў прадэманстраваны відэафільм "Не дзіцячыя гульні», у якім ярка паказаны наступствы і ўся трагічнасць пакідання дзяцей без нагляду. Таксама ў рамках прапагандысцкай акцыі «Бяспечны новы год!» А.У.Гаўрыленка нагадаў правілы карыстання піратэхнічнымі вырабамі.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы