Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Курган Славы Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
Раённы Дом культуры
20 мая 2020

Кантроль за нецвярозымі кіроўцамі

З 21 па 25 мая на тэрыторыі рэгіёну праводзіцца комплекснае мерапрыемства па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам нецвярозых кіроўцаў. Хочацца адразу адзначыць, што ў гэтым годзе такіх на Бешанковіччыне не адбылося, калі ў мінулым годзе па віне нецвярозага кіроўцы загінулі тры чалавекі.

   Асноўная праца супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі ў гэтыя дні будзе нацэлена на выяўленне нецвярозых кіроўцаў. Да рэйдавых мерапрыемстваў будуць прыцягнутыя і медыцынскія работнікі для правядзення агляду вадзіцеляў, у дачыненні да якіх будзе мецца дастатковая падстава меркаваць, што яны знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. На сённяшні дзень супрацоўнікамі ДАІ ўжо складзеныя 17 адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да нецвярозых вадзіцеляў.

    Дзяржаўтаінспектары заклікаюць усіх неабыякавых грамадзян быць небезудзельнымі да бяспекі дарожнага руху і своечасова паведамляць па нумарах 102 і 6-63-75 пра факты кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы