Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
15 мая 2020

Муж і жонка Ткачонак з Бешанковічаў святкуюць Міжнародны дзень сям'і

Не памылюся, калі скажу, што самае каштоўнае, што ёсць у кожнага з нас, – гэта сям’я. У кагосьці яна вялікая, у кагосьці маленькая. Для  кагосьці сям’я – гэта бацькі, для кагосьці – дзеці. Для Яўгена і Алесі Ткачонкаў, якія  жывуць у райцэнтры, сям’я – гэта другая палоўка, вялікі дом і шмат дзяцей.

…Пазнаёміліся  Але­ся і Яўген  у 2009 годзе. Яна тады працавала вах­цёрам у інтэрнаце Уль­ска­га ліцэя сель­ска­гас­падарчай вытвор­часці імя Л. М. Давата­ра, ён ву­чыўся там жа на 3 кур­се. Маладыя людзі спачатку толькі сябра­валі, прыгля­да­ліся, а потым зразу­мелі, што не могуць адзін без аднаго. Так у 2015 годзе з’я­ві­лася но­вая сям’я, якая з кож­ным годам усё мац­нее і мацнее. Ну а як жа інакш? Сямейны саюз для іх – най­вя­лікшая  каш­тоўнасць, якую яны ста­ранна аберага­юць ад спрэчак і бязла­дзіцы. А дапамагаюць ім у гэтым іх дзеткі: чатырнац­ца­цігадовы Андрэй, трох­гадовы Аляксандр і Кі­рыл, якому споўнілася во­сем месяцаў.

   – Я заўсёды марыла, каб у мяне бы­ла вялікая і моцная сям’я, надзей­ны тыл, – распавядае гас­падыня дома. – У гэ­тым пытанні мы з Яў­ге­нам цал­кам супалі: для нас самае галоўнае – гэта сямейны даб­ра­быт. Кло­пат і ўва­га май­го мужа надаюць мне ўпэўне­насць і спа­кой. А дзеці? Вы нават не ўяўляеце тую радасць, якая нады­хо­дзіць са з’яўленнем дзяцей. Скла­­­­да­нас­цяў, вядома, не пазбегнуць. Вы ду­маеце, чаму я адважы­лася на трэцяе дзі­ця­ці… Мой муж дапама­гаў мне ва ўсім, калі на­радзіўся Са­ша: ён яго купаў, спа­віваў, дапа­магаў кар­міць, не мог на яго на­ды­хацца. Я зразумела, што з такім мужам мне нічога не страш­на.

     Летам мінулага го­да маладая сям’я пера­еха­ла ў новы дом у рай­цэнт­­ры.  Да гэтага жылі і працавалі ў Уле: Алеся – сакратаром вучэбнай част­цы Уль­скага ліцэя, Яўген – май­страм вы­твор­чага навучання. За­раз га­лава сямейства пра­цуе ва УКП ЖКГ «Бе­шан­ковіцкі каму­наль­нік» вадзі­це­лем. Шмат­дзет­ная мама да­глядае дзі­ця, зра­зу­мела, вялікая част­ка хатніх аба­вяз­каў ля­жыць на яе пля­чах.

     – Спраў у мяне шмат, але я ста­ра­юся не нервавацца і да многіх сітуа­цый ставіцца з гу­марам, тым больш, што з паўсядзённай руцінай дапа­магае спраўляцца муж, – працягвае Але­ся. – Калі наш тата пры­ходзіць дадому, мы ўсе абавязкі выкон­ваем ра­зам. Нават калі ў нас і здараюцца кан­ф­лік­ты, то яны «га­сяц­ца» не­як самі сабой, без вы­свят­ленняў ад­но­сін.

     У выхаванні дзя­цей муж і жонка ста­раюцца прытрым­лі­вац­ца трох асноўных правіл: ста­віц­ца да дзяцей так, як бы вы хацелі, каб яны ста­ві­лі­ся да вас, раз­маў­ляць з імі, як з да­рослымі і ўмець пра­сіць пра­бачэння, калі таго па­трабуе сітуа­цыя, і, без­­умоўна, аса­біс­ты пры­клад баць­коў. Бо дзеці назіра­юць за ўчын­камі да­рослых, запамі­наюць, а потым па­чынаюць паўтараць.

     Калі ў Алесі не ха­пае часу на хобі, то Яў­ген захапляецца ра­мон­­там аўта­мабіляў, спе­цы­яль­на для гэтага муж­­чына будуе гараж, дзе будзе займац­ца лю­бі­май спра­вай. Ды і ў ха­­це бач­на, што тут жы­ве сапраўд­ны гас­па­дар.

     Час, праведзены ў гасцях у Тка­чон­­каў, яшчэ раз даказаў мне, што ся­мейнае шчасце ёсць, і жы­ве яно на вуліцы Да­ватара. З такой лю­боўю муж і жонка расказ­валі пра сваё жыц­цё, пра сваіх дзя­­цей, што нават ха­лод­нае надвор’е за вак­ном не перашкодзіла мне аба­грэц­ца ў іх ду­шою.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы