Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Курган Славы
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Курган Славы
23 ліпеня 2019

На Бешанковіччыне стартаваў месячнік па бяспецы пры падрыхтоўцы і правядзенні ўборачнай кампаніі

Працаўнікоў вёскі чакае сур’ёзны экзамен — уборка збожжавых культур. Каб правесці важную сельскагаспадарчую кампанію без надзвычайных здарэнняў (на жаль, з года ў год па рэспубліцы фіксуюцца выпадкі траўміравання ўдзельнікаў жніва, звязана гэта з прыцягненнем у гарачую пару вялікай колькасці тэхнікі і людскіх рэсурсаў), у Беларусі штогод аб’яўляецца месячнік бяспекі ў сельскагаспадарчых арганізацыях пры падрыхтоўцы і правядзенні работ па ўборцы ўраджаю. У нашым раёне прафілактычныя мерапрыемствы ўжо пачаліся, старт ім дадзены 15 ліпеня.

У рамках месячніка спецыяльна створаная аператыўная група, у склад якой увайшлі спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама, упраўлення райсельгасхарчу, іншых зацікаўленых службаў, будзе аказваць гаспадаркам практычную і метадычную дапамогу ў пытаннях аховы працы.

— Усім кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў даведзена інфармацыя па захаванні правіл па ахове працы і пажарнай бяспекі, — адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама П.П Ціханенка. — Такая ж дакументацыя маецца ў кабінетах або кутках па ахове працы. Будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем работнікамі правілаў унутранага працоўнага распарадку, інструкцый па ахове працы, бяспечных прыёмаў і метадаў работ.

Аддзелам ДАІ РАУС сумесна з кіраўніцтвам арганізацый будуць арганізаваны рэйдавыя мерапрыемствы па кантролі фізічнага стану вадзіцеляў і механізатараў, якія будуць задзейнічаны ва ўборачнай кампаніі. На палях арганізуюць дзяжурствы спецыялістаў РАНС.
Аб правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на безумоўнае захаванне жыцця і здароўя ўдзельнікаў жніва, «Зара» будзе шырока інфармаваць чытачоў.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы