Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
16 жніўня 2019

На Бешанковіччыне вызначаны пераможцы ў рамках экалагічнага праекта «Дзейнічай сёння! Дапамагай зараз!»

У экалагічным аддзеле раённага Цэнтра дзяцей і моладзі адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў і узнагарод пераможцам конкурсу, арганізаванага ў рамках праекта «Дзейнічай сёння! Дапамагай зараз! ».
Нагадаем, што конкурс, скіраваны на папулярызацыю паасобнага збору адходаў, праводзіўся з 1 жніўня 2018 года па 15 мая 2019 года, а яго арганізатарам выступіў РЦДзіМ пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, райпо, УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік ».
Пераможцы вызначыліся ў трох намінацыях. Так, у намінацыі "Жыві ў згодзе з прыродай», якая прадугледжвала афармленне плаката, перамагла Кацярына Івашнёва, другое месца ў Ганны Петракоўскай. Абедзве дзяўчыны - выпускніцы СШ №2 райцэнтра. Лепшай у намінацыі «Эка-рэпартаж» прызнана выпускніца СШ №1 гарпасёлка Паліна Шыпуля (кіраўнік Л.Н.Шавель-Берасцень). Першае месца ў намінацыі «Зялёная планета вачыма дзяцей», у якой прымалі ўдзел творчыя калектывы, заваяваў валанцёрскі атрад «ECOfriendly» з РЦДзіМ (кіраўнік Вольга Васільеўна Аўчыннікава).
Дыпломы і падарункі пераможцам ўручыла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Таццяна Іванаўна Ждановіч, якая не магла не адзначыць, што ў нашым рэгіёне жыве моладзь, не абыякавая да таго, што адбываецца вакол, якая выступае за захаванне нашай прыроды і якая разумее важнасць паасобнага збору адходаў.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы