Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
22 студзеня 2020

На мехдвары ДП « ПалітаддзелецАгра » Бешанковіцкага раёна рамонт ідзе поўным ходам

Студзень набліжаецца да завяршэння, да вясны і старту пасяўной ужо не так далёка, таму асноўныя сілы работнікаў сельгаспрадпрыемстваў накіраваны на рамонт тэхнікі. На мехдвары ДП «ПалітаддзелецАгра» ён ідзе поўным ходам. Усе працы знаходзяцца практычна на завяршальным этапе.

Як адзначыў дырэктар сельгаспрадпрыемства А.І.Камовіч, механізатары зацікаўлены ў тым, каб якасна і ў тэрмін выканаць рамонт машынна-трактарнага парку. За кожным работнікам замацаваная тэхніка, за якую ён у адказе. Таму часу «на разварушванне» няма.

На дадзеным этапе ў спраўным стане знаходзяцца 17 трактароў "МТЗ-82» і «МТЗ-80». З пяці энерганасычаных трактароў "МТЗ-3022» і «МТЗ-3522» адрамантаваны пакуль адзін, астатнія знаходзяцца ва ўмелых руках механізатараў. Падрыхтаваны да працы тры «Амкадоры», вядзецца рамонт трактароў «К-701» і «К-744». З пяці культыватараў адрамантаваны адзін. Тэхніка для падсявання травы практычна не патрабуе ўмяшання, актыўна рамантуюцца пасяўныя агрэгаты.

У ліку самых старанных механізатараў у гаспадарцы адзначылі Сяргея Мікалаевіча Гусакова, Сяргея Аляксандравіча Радкевіча і Юрыя Іванавіча Валевіча. Але гэта ніяк не азначае, што іншыя працуюць менш плённа. Кожны работнік старанна ставіцца да сваёй справы, бо ўсе ведаюць, калі добра пастарацца на рамонце, а для гэтага ёсць усе ўмовы, вясной можна будзе ўбачыць высокаэфектыўную працу тэхнікі ў полі.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы