Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
26 лютага 2020

На мінулым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь І. Ф. Мартынаў правёў прыём грамадзян у Бешанковічах

     Са сваімі праблемамі да парламентарыя звярнуліся чатыры чалавекі.

     Святлана Генадзьеўна з Вярхоўя, напрыклад, прыехала на сустрэчу з Ігарам Феліксавіч, каб папрасіць дапамогі ў вырашэнні пытання, што датычыцца транспартнага абслугоўвання. Жанчына агучыла пажаданні сваіх аднавяскоўцаў з нагоды змены часу руху аўтобуса. Праясніць сітуацыю дапамог начальнік участка «Бешанковічы» філіяла «Аўтобусны парк №1 г. Віцебска» ТАА «Віцебскаблаўтатранс» А. С. Гушча. Аркадзь Станіслававіч падрабязна расказаў аб колькасці рэйсаў, якія ажыццяўляюцца з Бешанковічаў ў Вярхоўе і назад, часу адпраўлення аўтобусаў. Сацыяльныя стандарты ў дадзеным выпадку выконваюцца нават з перавышэннем (пра гэта "Зара" пісала літаральна ў мінулым нумары).

     - Мы пастаянна вывучаем сітуацыю, карэктуем і аптымізуем маршруты, - паспрабаваў растлумачыць жанчыне Аркадзь Станіслававіч. - Дзеючы графік руху аўтобусаў складаўся з улікам пасажырапатоку. Але калі Вярхоўцаў не задавальняе час адпраўлення аўтобуса, мы гатовыя яго змяніць.

     - Але толькі калі таго пажадае большасць жыхароў аграгарадка, - уступіў у гутарку І. Ф. Мартынаў. - Для гэтага старшыні сельвыканкама будзе даручана вывучыць меркаванне людзей па гэтым пытанні. Зразумейце, кожнаму вяскоўцу аўтобус не дасі, сёння ад прыгарадных перавозак аўтапарк нясе каласальныя страты. У такой сітуацыі, на мой погляд, прасцей людзям падбудавацца пад грамадскі транспарт.

     Бываючы з працоўнымі візітамі ў сваёй выбарчай акрузе, І. Ф. Мартынаў перыядычна наведвае прадпрыемствы і арганізацыі, сацыяльныя аб'екты, па магчымасці дапамагае вырашаць іх надзённыя пытанні. Скарысталася першым у гэтым годзе візітам дэпутата ў раён кіраўніцтва аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. Каля 15 год у ўстанове не змянялася мэбля, улічваючы спецыфіку аддзялення, тут пастаянна трэба абнаўляць наматраснікі. Усё гэта патрабуе немалых фінансавых укладанняў. З просьбай аб аказанні хоць невялікай матэрыяльнай падтрымкі да парламентарыя і звярнулася загадчыца аддзялення І. Г. Таўпянец.

     Ігар Феліксавіч паабяцаў, што ў бліжэйшы час папрацуе ў гэтым напрамку, магчыма, знойдуцца спонсары, гатовыя аказаць дапамогу пажылым людзям. Дарэчы, дэпутату ўжо даводзілася клапаціцца за падобнае аддзяленне, толькі ў Лепельскім раёне, дзе хутка ўсталююць канструкцыю для пад’ёму інвалідаў на другі паверх коштам каля 25 тысяч рублёў.

     Жыхар Бешанковічаў Васіль Канстанцінавіч прыйшоў на прыём да народнага выбранніка ў надзеі вырашыць праблему з падтапленнем участкаў на вуліцы Камсамольскай у райцэнтры. «Канавы зарастаюць, вадзе няма куды сцякаць, а як пройдуць дажджы, дык увогуле бяда», - наракаў мужчына. Камунальная служба і прадпрыемства меліярацыйных сістэм раней спрабавалі выправіць сітуацыю, але толку ад гэтага мала: вада як стаяла на гародах людзей, так і стаіць. Васіль Канстанцінавіч упэўнены, што віной усяму няправільная ўстаноўка вадасцёкавых жолабаў ў гаспадара аднаго з суседніх дамоў. Вядома, каб высветліць, так гэта ці не, трэба выехаць на месца, дэталёва вывучыць праблему.

     - Гэтае пытанне будзе адрасаваны адпаведным службам, - сказаў дэпутат.

     Васіль Канстанцінавіч папрасіў таксама звярнуць увагу на стан дарогі на вуліцы Садовай. Тут неабходны ямачны рамонт. Гэты зварот Ігар Феліксавіч таксама ўзяў на кантроль, адзначыўшы, што, як толькі падсохне, і Садовая, і многія іншыя вуліцы райцэнтра будуць прыведзены ў парадак.

     У гэты дзень І. Ф. Мартынаву давялося разбірацца і ў судовых працэсах. Бацькі ніяк не могуць дамовіцца, з кім павінен пражываць іх дзіця. У дадзенай сітуацыі Ігар Феліксавіч прапанаваў бацьку (менавіта ён прыйшоў на прыём да дэпутата) абавязкова скарыстацца паслугамі адваката, з дапамогай якога можна прадставіць суду неабвержныя доказы таго, што хлопчыку сапраўды лепш з бацькам. Але гэта толькі суб'ектыўнае меркаванне, ня ведаючы довады іншага боку, адназначна казаць пра тое, з кім дзіцяці будзе лепш, не прыходзіцца. Як бы там ні было, суд разбярэцца.

     - У людзей ёсць патрэба, каб іх чулі, - ужо па выніках прыёму грамадзян адзначыў І. Ф. Мартынаў. - Так, ёсць пытанні, якія не знаходзяцца ў кампетэнцыі дэпутата парламента - мы ў першую чаргу працуем над законамі. Спадзяюся, што тыя, хто прыйшоў да мяне на прыём, разумеюць, што не ўсе праблемы можна вырашыць імгненна, што ўлада робіць усё для паляпшэння якасці жыцця людзей.

     З майго ж боку для гэтага будуць уключаны ўсе магчымыя рэсурсы. Я ўдзячны выбаршчыкам за аказаны мне давер, паспрабую і далей прыносіць карысць Бешенковіччыне.

     Дарэчы, адной карыснай справай Ігар Феліксавіч займаецца ў цяперашні час. Прама ў ходзе прыёму грамадзян дэпутат дамовіўся з Міністэрствам абароны з нагоды выдзялення ваеннай тэхнікі для будучага помніка, які плануецца ўсталяваць паблізу в. Буддзілава.

Святлана ВАРОШКА, http://www.gztzara.by

Інтэрнэт-рэсурсы