Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
25 ліпеня 2019

Начальнік аддзела статыстыкі Бешанковіцкага раёна Надзея Клімовіч распавяла пра перавагі інтэрнэт-перапісу

У кастрычніку бягучага года ў Беларусі пройдзе чарговы перапіс насельніцтва.
Сёння гэта адзіны інфармацыйны рэсурс, які дазваляе атрымаць звесткі пра колькасць, структуру насельніцтва ў спалучэнні з сацыяльна-эканамічнымі характарыстыкамі, нацыянальным і моўных складам насельніцтва, яго адукацыйным узроўнем. Ён адлюстроўвае ўсе змены, якія адбыліся ў міжперапісны перыяд.
- Цяперашні перапіс насельніцтва пройдзе зусім у новых умовах: пачынаючы ад арганізацыі працэсаў яго правядзення і заканчваючы тэхналогіяй апрацоўкі атрыманых дадзеных, - распавяла начальнік аддзела статыстыкі Бешанковіцкага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці Н.М.Клімовіч. - У праграму перапісу насельніцтва 2019 года ўключана 49 пытанняў, 10 гадоў таму іх было 37. Акрамя традыцыйных, якія тычацца інфармацыі аб самім рэспандэнце, ёсць і новыя. Гэта пытанні, якія адносяцца да міграцыйных працэсаў, занятасці насельніцтва, аб атрыманні дадатковай адукацыі і пра планаванне нараджэння дзяцей.
Асноўнай навінай цяперашняга перапісу насельніцтва стане ўключэнне ў праграму перапісу дадатковай формы перапіснога ліста - «апытальнік аб сельскай гаспадарцы». Збор гэтых дадзеных дазволіць атрымаць дэталізаваную інфармацыю аб сельскагаспадарчай дзейнасці хатніх гаспадарак па асобных рэгіёнах, зыходзячы з чаго можна будзе спрагназаваць іх развіццё ў бліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве.
- Адрозненнем цяперашняй перапісной кампаніі стане магчымасць самастойна і ў зручны час грамадзянам запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт, - дадала Надзея Мікалаеўна. - Таксама перапісацца можна будзе на стацыянарных участках або ў сябе дома - у ходзе вуснага апытання перапісчыка. Першыя два спосабы адкрыюць для насельніцтва з 4 кастрычніка. Запоўніць анкету ў інтэрнэце можна будзе да 18 кастрычніка ўключна.
Перавагі інтэрнэт-перапісу відавочныя. Па-першае, запоўніць перапісныя лісты можна ў зручны для рэспандэнта час і ў любым месцы, дзе ёсць магчымасць падключэння да інтэрнэту. Па-другое, персанальныя дадзеныя ўносяцца ў анкеты непасрэдна самім рэспандэнтам і нікому не паведамляюцца. Па-трэцяе, скарачаецца час праходжання апытання.
Адначасова з правядзеннем інтэрнэт-перапісу будзе арганізавана работа мабільных стацыянарных участкаў. Гэта група перапісчыкаў, якія з пачатку правядзення перапісу насельніцтва будуць накіроўвацца ў арганізацыі, каб члены працоўных калектываў прайшлі апытанне непасрэдна па месцы сваёй працы. Чым больш грамадзян перапішацца па інтэрнэце ці на мабільным стацыянарным участку, тым менш трэба будзе перапісчыку наведваць рэспандэнтаў на хаце.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы