Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
9 ліпеня 2020

Проблемы в контейнер для мусора не выбросишь

Жыхары вёскі Засор’е, што ў Соржыцкім сельсавеце, на асабістым прыкладзе паказалі, як трэба спраўляцца з цвёрдымі бытавымі адходамі пры адсутнасці кантэйнераў. Яны змайстравалі ёмістасць, у якую скідаюць мяшкі са смеццем. Гэта вельмі зручна - жывёлы не расцягваюць змесціва пакетаў па акрузе, а камунальныя службы ў любы час могуць без праблем забраць адходы для ўтылізацыі.

Разам з дырэктарам УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік" І.Г.Сліўцом мы адправіліся ў гэты населены пункт, каб паглядзець на «стварэнне» вяскоўцаў, а раптам камусьці спатрэбіцца такі досвед. Бочка з вечкам ўсталяваная на краі дарогі, на дне прароблены адтуліны (для вентыляцыі). Відавочна, што на ўладкаванне такога «кантэйнера» не патрэбна ні вялікіх выдаткаў, ні шмат часу, а карысць ўсё ж немалая - вакол чысціня і парадак.

Добра, што ёсць яшчэ свядомыя грамадзяне, якія не чакаюць, што за іх вырашаць праблемы з адходамі, яны дзейнічаюць самі. Так і хочацца сказаць: «На камунальнікаў спадзявайся, а сам не хіб!»
Вядома, пытанне утылізацыі смецця даволі вострае. Нярэдка ўладальнікі прыватных дамоў адмаўляюцца ўступаць у дагаворныя адносіны з УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» на аказанне паслуг па вывазу смецця. Маўляў, яны самастойна спраўляюцца са сваімі адходамі.

Цікава, тады адкуль бяруцца на ўскраінах населеных пунктаў несанкцыянаваныя звалкі, на ліквідацыю якіх прыходзіцца марнаваць вялізныя сілы і сродкі? Відавочна, з прыватнага сектара. Як бы ні сцвярджалі некаторыя домаўладальнікі, што яны ледзь не безадходную тэхналогію асвоілі, у гэта цяжка паверыць. Не ўсё можна спаліць, напрыклад, будаўнічыя адходы, поліэтыленавую плёнку, якая была ва ўжыванні, старую мэблю, састарэлую бытавую тэхніку, нарэшце.

Тым часам, згодна з заканадаўствам, усе камунальныя адходы, якія ўтвараюцца на тэрыторыі населеных пунктаў, падлягаюць збору і пахаванню ў санкцыянаваных месцах. Зборам смецця ў раёне, як вядома, займаецца камунальная служба. Варта зразумець, што адмова ад заключэння з апошняй дамовы на вываз смецця не вызваляе ад унясення платы за аказаныя паслугі. Як нагадалі ў УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік", з 1 чэрвеня налічэнне платы за вываз і абясшкоджванне цвёрдых камунальных адходаўробіцца згодна спісам домаўладанняў, прадстаўленым сельскімі выканаўчымі камітэтамі.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы