Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Курган Славы Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Палац Храптовічаў
20 мая 2020

Раскажы пра свой бізнэс-праект

РК ГА «БРСМ» запрашае моладзь Бешанковіччыны паўдзельнічаць у міжнароднай бізнэс-гульні «Пачынаючы фермер». У Беларусі яе арганізатарамі выступае саюз моладзi пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Кансультацыйную дапамогу па правядзенні гульні аказвае Расійскі саюз сельскай моладзі.

Як патлумачыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Т.А.Жукоўская, удзел у гульні могуць прымаць каманды да пяці чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года з ліку школьнікаў, якія пражываюць у вёсцы, навучэнцаў і студэнтаў устаноў адукацыі аграрнага профілю, маладых спецыялістаў аграрнага сектара, а таксама прадпрымальнікаў, занятых у сферы аграпрамысловага комплексу. Бізнес-ідэі могуць быць прысвечаныя жывёлагадоўлі, раслінаводству, сельскагаспадарчай кааперацыі, агратурызму і ландшафтнаму дызайну. Таксама можна выбраць вольную тэму. Для ўдзелу дастаткова адправіць заяўку на электронны адрас раённага камітэта саюза моладзі rkbeshbrsm@tut.by.

Гульня ўключае абласны, нацыянальны і міжнародны этапы. Абласны этап пройдзе ў завочным фармаце да 25 траўня.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы