Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Курган Славы
14 лютага 2019

Рэспубліканская акцыя ДАІ "Зробім дарогу бяспечнай!"

              У мэтах мінімізацыі негатыўных тэндэнцый у сферы бяспекі дарожнага руху і папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху з 15 па 24 лютага 2019 г. Дзяржаўтаінспекцыя правядзе рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Зробім дарогу бяспечнай!».
              Прафілактычныя мерапрыемствы закліканы ў чарговы раз звярнуць увагу пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў на неабходнасць няўхільнага выканання правілаў бяспечных паводзінаў на дарозе.
              У перыяд акцыі ДАІ арганізуе шырокую інфармацыйна-тлумачальную працу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі аб прычынах і наступствах ДТЗ з уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху, правілах бяспечных паводзін, у тым ліку на пешаходных пераходах, адказнасці за ўчыненыя правапарушэнні, а таксама аб правілах і эфектыўнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці.
              Запланавана правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў з прыцягненнем супрацоўнікаў  міліцыі  па адпрацоўцы ў "гадзіны пік" і ў цёмны час сутак нерэгуляваных пешаходных пераходаў і аварыйна-небяспечных участкаў. Маршруты патрулявання нарадаў ДПС ДАІ будуць перагледжаныя і набліжаныя да месцаў масавага перамяшчэння пешаходаў, а таксама ўчасткаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, найбольш схільнай рызыцы здзяйснення наездаў.
             Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі ўзмоцняць кантроль за эксплуатацыйным станам вулічна-дарожнай сеткі, своечасовай ачысткай дарожна-камунальнымі службамі тратуараў, абочын і падыходаў да пешаходных пераходаў ад снегу і наледзі, абследуюць аварыйна-небяспечныя ўчасткі на прадмет іх асветленасці і наяўнасці неабходных тэхнічных сродкаў арганізацыі руху.
              У поле зроку ДАІ трапяць не толькі пешаходы-парушальнікі, але і вадзіцелі, якія не выконваюць правілы праезду пешаходных пераходаў.
У студзені 2019 г. на тэрыторыі Рэспублікі здзейснена 115 ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху (пешаходы, веласіпедысты, возчыкі), у якіх 17 чалавек загінулі і 102 атрымалі траўмы. Ад агульнай колькасці загінулых у ДТЗ дадзеная катэгорыя складае 73,9%.
             14 з 17 (82,4%) загінуўшых у ДТЗ уразлівых удзельнікаў дарожнага руху атрымалі смяротныя траўмы ў цёмны час сутак.

Інтэрнэт-рэсурсы