Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
9 верасня 2019

РГА «Белая Русь» дапамагла рабятам Бешанковіцкага раёна сабрацца ў школу

Сабраць дзіця ў школу - няпростая задача для бацькоў, а часам і непасільная. Члены раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" штогод аказваюць дапамогу ў падрыхтоўцы дзяцей да школы шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям. Гэты год не стаў выключэннем.
Старшыня раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" А.У.Буйлоў разам з намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама А.А.Буйловай і дырэктарам сацыяльна-педагагічнага цэнтра Н.І.Булыняй адправіліся ў вёску Плісы, дзе пражывае сям'я Паляковых. Мама Наталля Аляксандраўна адна выхоўвае васьмікласніцу Юлію і сына Дзяніса, які перайшоў у другі клас. Канцылярскія тавары і іншыя школьныя прыналежнасці, новы абутак прыйшліся гэтай сям'і як нельга дарэчы. Вядома ж, Н.А.Палякова па меры магчымасці стараецца забяспечваць дзяцей усім неабходным, але любую дапамогу прымае з удзячнасцю.
Таксама 148 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія ў гэтым годзе ўпершыню селі за парты, атрымалі маляўнічую паштоўку з віншаваннямі ад «Белай Русі».
- Вядома ж, прыемна атрымліваць падарункі, але не менш прыемна іх уручаць, асабліва калі бачыш падзяку ў дзіцячых вачах, - адзначыў Андрэй Уладзіміравіч Буйлоў. - Такая ініцыятыва - рэальная дапамога бацькам (не сакрэт, што сабраць дзіця ў школу матэрыяльна затратна) і своеасаблівая маральная падтрымка. А для дзяцей такая ўвага - мора радасці і станоўчых эмоцый. Нашы дзеці - наша будучыня, будучыня Бешнковіччыны, будучыня Рэспублікі Беларусь. І вельмі важна, каб у перыяд свайго сталення дзеці разумелі, што жывуць у краіне, якая заўсёды пра іх будзе клапаціцца.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы