Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Курган Славы Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
18 снежня 2019

Стартавала работа па падрыхтоўцы да правядзення абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны"

Стартавала работа па падрыхтоўцы да правядзення абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны", парадак якога вызначаны рашэннем Віцебскага аблвыканкама.

Сярод асноўных крытэраў прысваення ганаровага звання - значнасць, актуальнасць, эфектыўнасць вынікаў дзейнасці, вытворчыя паказчыкі, прафесійныя і дзелавыя якасці кандыдатаў. Акрамя гэтага, пры падборы прэтэндэнтаў абавязкова ўлічваюцца дадзеныя аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, аб адсутнасці або наяўнасці судзімасці.

Кандыдаты на перамогу вызначаюцца па выніках працы на працягу года. Дакументы на іх вылучэнне прымаюцца ў гаррайвыканкамах па тэрытарыяльным прынцыпе да 31 снежня бягучага года ўключна. У наступным ўдзельнікі пройдуць праз адборнае «сіта», у выніку чаго вызначацца 50 пераможцаў. Ім будзе прысвоена ганаровае званне з уручэннем спецыяльнага дыплома і выплатай грашовага ўзнагароджання.

Прафесійныя заслугі лепшых прадстаўнікоў працоўных калектываў, арганізацый, устаноў з усіх рэгіёнаў вобласці адзначаць у 5 намінацыях: «Прамысловасць, гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнэс», «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка», «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт і камунікацыі", "Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, спорт, ахова здароўя, моладзь)», «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый".

Дарэчы, конкурс праводзіцца штогод з мэтай стымулявання творчай працы, прапаганды інавацыйных ідэй, перадавога вопыту. Ён закліканы падкрэсліць каштоўнасць заслуг і дасягненняў жыхароў вобласці і іх уклад у агульную справу развіцця рэгіёну. За ўсю гісторыю ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны» ўдастоена тысяча чалавек. Прысвойваецца, як правіла, толькі аднойчы, але апраўдваюць яго лаўрэаты з дня ў дзень.

Імёны лепшых прадстаўнікоў рэгіёну назавуць у лютым 2020 га. Па традыцыі білборды з іх фотаздымкамі на працягу года будуць упрыгожваць населеныя пункты Віцебшчыны.

Уся падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкама ў раздзеле "Конкурсы" / "Чалавек года Віцебшчыны".
Крыніца: афіцыйны сайт Віцебскага аблвыканкама.

Інтэрнэт-рэсурсы