Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
5 верасня 2019

У Бешанковіцкім раёне функцыянуе перасоўны «Пульмаэкспрэс»

Сухоты - адна з самых небяспечных і распаўсюджаных хвароб. З усяго насельніцтва зямнога шара адна трэць ужо інфікаваная мікабактэрыямі гэтага захворвання. Прагрэсуе хвароба і ў Беларусі. Адным з асноўных метадаў дыягнаставання сухотаў на самых ранніх стадыях яе развіцця з'яўляецца флюараграфічнае абследаванне.
Для зручнасці прыдзвінцаў у раёне арганізавана работа перасоўнага рэнтген-кабінета «Пульмаэкспрэс». Яго паслугамі ўжо скарысталіся жыхары Улы, Сокарава і Свячы. З 4 па 5 верасня абследаванне змогуць прайсці жыхары Бачэйкаўскай зоны. 6 верасня "Пульмаэкспрэс» чакаюць у Вярхоўе, 9 верасня - у Рубяжы, 10 - у Ржаўцы, 11 верасня - каля Будзілаўскага і Забельскага ФАПаў, 12 - у Сініцах. За арганізацыю абследавання адказнасць нясуць загадчыкі ФАПамі.
13 верасня дыягностыку змогуць прайсці жыхары вёсак Верхнекрывінскага сельсавета. У населеныя пункты Камоскі, Ільягава, Аскершчына, Радзюкі, Гаўрыліна, Паручнікі, Жарэбікава, Трубіліна, Ганчарова, Бабаедава, Лабачова, Траяны, Драбушова, Берастні, Забалоцце і Піліпінкі пульмаскан адправіцца 16 верасня. На наступны дзень абследаванне будзе ажыццяўляцца ў населеных пунктах Дразды, Быстры, Варахобкі, Алейнікі, Галыні, Буй, Мамойкі, Янаўшчына, Пяцігорск, Ганчарова, Стрыжава, а таксама Дукоўшчына і Забор'е. Перасоўны рэнтген-кабінет завяршае сваю працу на тэрыторыі Астравенскага сельсавета 18 верасня.
- Нашым грамадзянам трэба ведаць, што флюараграфія органаў грудной клеткі застаецца адзінай методыкай, якая дазваляе эфектыўна выяўляць сухоты і іншыя захворванні лёгкіх на самых ранніх стадыях, - падкрэсліў раённы фтызіятр Р.А.Бартнеў.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы