Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Бешанковіцкі Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
3 лютага 2020

У Бешанковіцкім раёне прайшоў раённы этан конкурс педагагічнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь»

    25 студзеня 2020 г. у ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы» падведзены вынікі конкурсу педагагічнага майстэрства "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь»,  які прайшоў у два этапы. У завочным этапе прынялі ўдзел 12 педагогаў з устаноў адукацыі. Усім ім прыйшлося нямала папрацаваць, каб паказаць сваю прафесійную кампетэнтнасць і шырокі спектр сучасных тэхналогій з асабістага педагагічнага арсенала. Па выніках завочнага этапу вызначаны 5 фіналістаў, якія працягнулі барацьбу ў заключным туры раённага этапу.

     Лепшай у намінацыі «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» стала выхавальнік ДУА «Яслі-сад №5 г.п.Бешанковічы» Ткачонак Таццяна Аляксееўна;

     У намінацыі «Пачатковыя класы» перамагла настаўніца ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна» Баканоўская Алена Пятроўна;

     У прадметнай намінацыі 1-е месца заняў настаўнік гісторыі ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешпнковічы» Гарбачоў Віталь Аляксеевіч, 2-е месца - настаўнік англійскай мовы ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы» Крастоўская Алена Мікалаеўна, 3-емесца - настаўнік фізікі ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы» Ганчароў Валерый Валянцінавіч.

     Зусім хутка пераможцы раённага этапу змогуць паўдзельнічаць у абласным этапе конкурсу педагагічных работнікаў Віцебскай вобласці.

Інтэрнэт-рэсурсы