Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
4 лістапада 2019

У Бешанковіцкім раёне працягваюцца выязныя пасяджэнні пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва

На базе Соржыцкага сельсавета адбылося выязное пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Мэты дадзенага мерапрыемства - дапамагчы канкрэтным людзям у працаўладкаванні, аказаць ім інфармацыйную падтрымку, пракансультаваць адносна існуючых вакансій, накіраваць пры неабходнасці на навучанне для атрымання той ці іншай прафесіі, папярэдзіць пра магчымыя наступствы дармаедства ...

Напрыклад, у вёсцы Плісы на сустрэчу з членамі камісіі прыйшлі 9 жадаючых працаўладкавацца. Сярод іх - былыя жывёлаводы, аператары машыннага даення і паляводы. Начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама А.Р.Новік азнаёміў прысутных са спісам наяўных у раёне вакансій. Мужчын зацікавілі працоўныя месцы жывёлагадоўца, зваршчыка і трактарыста з прадстаўленнем жылля, жанчыны ўзялі на ўвагу звесткі аб прапанаваных вакансіях аператараў машыннага даення.

На сустрэчы прысутнічаў і дырэктар ПТУП «Тандзіпак» А.П.Арцюх. Ён прапанаваў жадаючым працаўладкавацца на прадпрыемства зборшчыкамі вырабаў з драўніны, а таксама распавёў пра асаблівасці тэхналагічнага працэсу зборкі, умовах працы і сацыяльных гарантыях. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню арганізацыі транспартнай дастаўкі работнікаў. А.П.Арцюх растлумачыў прысутным, што дастаўка работнікаў магчымая пры ўмове, калі сфарміравана група ў колькасці не менш за 8 чалавек.

У аграгарадку Сініцы, куды потым накіравалася мабільная група, на сустрэчу прыйшлі 10 чалавек.
З пачатку працы дзеючай камісіяй праведзена 46 пасяджэнняў, у тым ліку 9 выязных, у ходзе якіх для працаўладкавання ў органы па працы і арганізацыі раёна накіраваны 101 чалавек. Мерамі садзейнічання ахоплены 1825 чалавек, у дачыненні да 1172 прыняты канкрэтныя рашэнні. Па розных пытаннях у камісію звярнуўся 801 чалавек, з іх 347 - самастойна.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы