Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
31 снежня 2019

У Бешанковіцкім раёне праходзіць дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»

Раённая дабрачынная елка ў рамках акцыі «Нашы дзеці» прайшла ў РЦК напярэдадні Новага года. 135 дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, якія засталіся без апекі бацькоў і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, пераможцы раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіяд, творчых і спартыўных конкурсаў сталі гасцямі святочнага мерапрыемства. Для іх гэта самая доўгачаканая зімовая ўрачыстасць. Новы год асацыюецца ў дзяцей з пахам елкі, зіхаценнем рознакаляровых цацак і мішуры, феерверкам і, вядома, падарункамі.

Традыцыйна на ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады: намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта М.А.Заблоцкі і намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама А.І.Ерашоў, якія ад усёй душы павіншавалі хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячымі святамі, пажадалі ім здароўя, поспехаў у вучобе і вялізнага шчасця.
Затым хлопцы паспяшаліся на спектакль. Казку «Мышыная валтузня, або Дзед Мароз у мікравалноўцы» падрыхтавалі для іх работнікі раённага Цэнтра культуры. Захапляльная гульня акцёраў, маляўнічыя касцюмы, танцы, музыка - усё у сукупнасці стварыла святочны настрой, i твары рабят ззялі ў чаканні навагодняга чарадзейства. Працягнулася мерапрыемства ў фае РЦК, дзе гучалі акорды навагодняга шоу ўперамешку з дзіцячым смехам і весялосцю. Тут галоўных гасцей чакалі казачныя персанажы раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Усе разам вадзілі карагоды, танцавалі, выконвалі музычныя кампазіцыі.

Напрыканцы кожнае дзіця атрымала салодкі падарунак. А напоўніць імі мяшок Дзеда Мароза дапамог раённы выканаўчы камітэт.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы