Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Курган Славы Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі
Курган Славы
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
13 мая 2020

У Бешанковіцкім раёне стартавала акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»

Малыя, што на некоалькі хвілін засталіся без нагляду, для ратавальнікаў - надзвычайная сітуацыя. Гэтага часу дзіцяці дастаткова, каб кінуць запаленую запалку, паспрабаваць «незразумелую» вадкасць на смак, узлезці на акно, не кажучы ўжо пра тое, каб праглынуць таблетку або батарэйку. Менавіта таму па ўсёй рэспубліцы з 11 мая па 1 чэрвеня праходзіць акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», якая прымеркавана да Міжнароднага Дня сям'і і Дню абароны дзяцей.

      У рамках дадзенага прафілактычнага мерапрыемства плануецца выпуск артыкулаў і тэматычных рубрык у газеце "Зара", размяшчэнне тэматычнага кантэнту ў сетцы Інтэрнэт, правядзенне раённага агляду-конкурсу «Я б у выратавальнікі пайшоў» (пра яго умовы чытайце ніжэй), а таксама арганізацыя мерапрыемстваў у рэжыме онлайн з дапамогай мэсэнджараў і асабістыя зносіны па тэлефоне з маладымі маці, шматдзетнымі сем'ямі, сем'ямі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

     Памятаеце, што дзеці вучацца на прыкладзе дарослых!
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы