Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Бешанковіцкі
Курган Славы
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
27 студзеня 2020

У Бешанковіцкім раёне стартавалі мерапрыемствы па прыпісцы да прызыўнога ўчастка

Многія хлапчукі з дзяцінства мараць служыць у войску. Менавіта яно робіць з юнака сапраўднага мужчыну, загартоўвае характар, фарміруе дух. Таму так важна не разбурыць, а ўмацаваць жаданне і імкненне хлопцаў стаць абаронцамі Айчыны. Першы важны этап у станаўленні грамадзяніна і патрыёта, які гатовы да выканання воінскага абавязку, - гэта дасягненне прызыўнога ўзросту.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», у год выканання 16-годдзя ўсе грамадзяне мужчынскага полу нашай краіны падлягаюць прыпісцы да прызыўнога ўчастка, якая ажыццяўляецца па месцы рэгістрацыі. У студзені прыдзвінскія юнакі 2004 года нараджэння пачалі праходзіць мерапрыемствы па прыпісцы. Яна ажыццяўляецца ў мэтах пастаноўкі грамадзян на воінскі ўлік, вызначэння катэгорыi іх прыдатнасці да армейскай службы. Сёння прыпісцы падлягаюць 68 юнакоў.

Мы наведалі ваенны камісарыят, калі дадзеную працэдуру праходзілі 26 хлопцаў з СШ №1 райцэнтра, Бачэйкаўскай, Астровенскай і Ржаўскай школ. Для пачатку з кожным хлопцам супрацоўнікі ваенкамата правялі асабістую гутарку, затым пачаўся медыцынскі агляд хірургам, тэрапеўтам, неўролагам, псіхіятрам, акулістам, оталарынголагам, стаматолагам ...

Важным момантам сустрэчы з'яўляецца знаёмства будучых абаронцаў Айчыны з Законам «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе». Пра яго юнакам падрабязна распавёў начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў А.А.Бародзій.

- Сапраўдны патрыёт сваёй краіны павінен не проста любіць Радзіму, але і быць заўсёды гатовым абараніць яе ў цяжкі момант. Бо няма на зямлі больш ганаровай справы, чым абарона свайго роднага краю, - адзначыў ваенны камісар Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў А.М.Савіч.
Уручэнне пасведчанняў прызыўніка прайшло ў дзелавой і па-вайсковаму строгай абстаноўцы, якая падкрэслівае значнасць падзеі, якая ўмацоўвае ў юнакоў перакананасць у неабходнасці праходжання вайсковай службы. Сур'ёзныя і трохі ўсхваляваныя, яны выказалі гатоўнасць служыць Радзіме і ўстаць на яе абарону.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы