Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Раённы Дом культуры Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Раённы Дом культуры
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
11 верасня 2019

У Бешанковіцкім раёне завяршылася акцыя «Увага - дзеці!»

Пачатак навучальнага года - гарачая пара не толькі для бацькоў і дзяцей, але і для ДАІ. У першыя дні верасня дзяржаўтаінспэктары надаюць асаблівую ўвагу бяспецы пешаходаў паблізу школ. Супрацоўнікі ДАІ дзяжураць побач з установамі адукацыі, дзіцячымі садамі.

Вартавыя парадку сочаць за тым, як дзеці пераходзяць праезную частку, ці прапускаюць іх вадзіцелі, звяртаюць увагу на тое, як бацькі падвозяць дзяцей да школы, ці правільна паркуюцца, у крэсле дзіця ці не. З 25 жніўня па 5 верасня ў Беларусі праходзіла акцыя: "Увага - дзеці!». Яе асноўная мэта - прафілактыка. Галоўнае - прыцягнуць увагу дзяцей да рухомых аўтамабіляў. Асаблівых высілкаў для ўключэння святла кіроўцам транспартных сродкаў не патрабуецца, на бяспеку ж гэта рэальна ўплывае. Таму і меры ўздзеяння, якія прымяняюцца да парушальнікаў, сур'ёзныя - штраф за няўключаныя фары складае да двух базавых велічынь. У нашым раёне за час правядзення спецмерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ аштрафавалі 124 парушальнікі. З іх 25 - кіроўцы, якія рухаліся па праезнай часткі, не ўключыўшы фары блізкага святла, 4 - няправільна перавозілі дзяцей.

У адным з рэйдавых мерапрыемстваў прыняла ўдзел і карэспандэнт «Зары». За некалькі гадзін патрулявання вуліц Урыцкага, Меліяратараў, Талстога ў райцэнтры інспектар ДПС М.В.Матора прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці чатырох парушальнікаў. Як аказалася, вадзіцелі проста забыліся, што праводзіцца акцыя, за гэта і былі пакараныя. Папярэджанне атрымаў пешаход, які пераходзіў дарогу ў неналежным месцы. Яшчэ адзін парушальнік рухаўся на ровары па праезнай часткі, хоць побач была размешчана тратуарная дарожка.

- Вялікая праблема зараз - выкарыстанне дзецьмі навушнікаў падчас руху, - тлумачыць начальнік аддзялення ДАІ РАУС А.В.Івашнёў. - Праслухоўванне музыкі або размова па тэлефоне адцягваюць увагу дзіцяці. Ён не можа пачуць, што набліжаюцца транспартны сродак або сігналіць кіроўца, тым самым падвяргае сябе небяспецы.
Дзяржаўтаінспектары ў чарговы раз заклікаюць бацькоў кантраляваць сваіх дзяцей, тлумачыць ім асновы бяспечных паводзін на дарозе і прымацоўваць да адзення сына ці дачкі святлоадбівальныя элементы. Кіроўцам ж трэба зніжаць хуткасць, калі яны заўважылі паблізу праезнай часткі дзіцяці. Гэтак жа неабходна паступаць каля школ, дзіцячых садкоў, прыпынкаў грамадскага транспарту і пешаходных пераходаў.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы