Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Курган Славы Бешанковіцкі Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Курган Славы
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
9 сакавіка 2020

У Бешанковіцкім раённым цэнтры культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын

    Глядзельная зала цэнтра культуры была напоўнены атмасферай вясновага настрою, ўсмешкамі, радасцю гледачоў, большую частку якіх складалі жанчыны.

    Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў павіншаваў усіх са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.М.Шведов.

   Генадзь Міхайлавіч адзначыў, што многія прадстаўніцы раёна  штогод дамагаюцца значных поспехаў у розных сферах дзейнасці.

Сярод іх:

    Мамойка Людміла Пятроўна, кіраўнік сельгаспрадпрыемства «Свіціна-ВМК», стала лаўрэатам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года-2019» у намінацыі «Гаспадыня сяла»;

    Гайдукова Ірына Пятроўна, аператар машыннага даення з ЗАТ «АСБ-Агра Наватар», на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання лепшых жывёлаводаў Віцебшчыны адзначана ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама;

    Морозова Алена Васільеўна, карэспандэнт раённай газеты "Зара», стала лепшай у вобласці па асвятленні ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў;

    Курмель Галіна Мікалаеўна, бібліятэкар Вярхоўскай сельскай бібліятэкі, якая названа лепшай сельскай бібліятэкай вобласці.

     У нашым раёне сёння пражываюць 161 шматдзетная мама. Прычым 25 з іх выхоўваюць чацвярых, шэсць - пецярых дзяцей. Самай вялікай шматдзетнай сям'ёй раёна з'яўляецца сям'я Аксаны Мікалаеўны Лукашэвіч, якая разам з мужам выхоўвае семярых дзяцей.

    18 выдатных прадстаўніц нашага раёна ўзнагароджаны Ордэнам Маці, 16 - сталі лаўрэатамі прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка.

    Пасля афіцыйнай часткі свята работнікі Бешанковіцкага раённага цэнтра культуры падарылі ўсім прысутным канцэрт-віншаванне "Незвычайная».

     Гледачы ўбачылі выступленні на любы густ - выступленні народных і ўзорных калектываў, харэаграфічныя і вакальныя нумары, тэатральныя пастаноўкі.

     Вядучыя  на працягу ўсяго канцэрту адорвалі выдатную палову чалавецтва кранальнымі вершаванымі радкамі і цёплымі віншаваннямі.

Інтэрнэт-рэсурсы