Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Курган Славы
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Курган Славы
31 студзеня 2020

У Бешанковіцкім раённым цэнтры культуры прайшоў квэст «Свая гульня», у якім прынялі ўдзел школьнікі 5-7 класаў

     25 студзеня 2020 года ў ДУК "Бешанковіцкі раённы цэнт культуры» прайшоў квэст пад назвай "Свая гульня".

     У мерапрыемстве прынялі ўдзел дзеці з 5-7 класаў. Разбіўшыся на тры каманды, хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі пуцяводную карту.

     Маршрут кожнай з каманд праходзіў па розных зонах будынка раённага цэнтра культуры. Хлапчукі і дзяўчынкі з азартам ўключыліся ў гульню. Атрымаўшы заданне ад Ахоўнікаў, для яго выканання яны адпраўляліся ў пэўную лакацыю. Так, у лакацыі «Літаратурная» ўдзельнікам давялося праявіць свае веды і шпаркасць мыслення для адгадваньня слоў.

     На «музычным» этапе ўдзельнікі павінны былі правільна назваць музычныя інструменты, адгадаць музычную кампазіцыю. Асаблівую складанасць у дзяцей выклікала заданне, дзе адзін з удзельнікаў, надзеўшы навушнікі, павінен быў адгадаць словы, якія яму прамаўлялі астатнія ўдзельнікі каманды.

     Лакацыя «Кельня» была падрыхтавана работнікамі Бешанковіцкага Дома рамёстваў. На гэтым этапе школьнікі адгадвалі, да якога віду творчасці ставіўся той ці іншы прапанаваны экспанат, сваімі рукамі паспрабавалі стварыць з гліны пэўны прадмет.

      На этапе гульні «Бяспека» яшчэ раз нагадалі дзецям, што жарты з агнём бываюць вельмі небяспечныя. Дзецям на час было прапанавана надзець баявую вопратку пажарніка, прыкруціць апавяшчальнікі, адказаць на пытанні па пажарнай бяспецы.

     Час праляцеў весела і непрыкметна, кожнаму ўдзельніку квэст-гульні былі ўручаны салодкія прызы і каляндарыкі з лагатыпам квэста «Свая гульня».

Інтэрнэт-рэсурсы