Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Курган Славы Бешанковіцкі Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Бешанковіцкі
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
2 чэрвеня 2020

У школах Бешанковіцкага раёна празвінеў апошні званок

30 мая ў школах раёна празвінеў апошні званок. У гэтым годзе з-за пандэміі каранавіруса святочныя мерапрыемствы з нагоды заканчэння навучальнага года прайшлі не так, як звычайна. Аддзелам па адукацыі райвыканкама было прынята рашэнне правесці ўрачыстыя лінейкі толькі для навучэнцаў ста­рэйшых класаў. Бо, што ні кажы, развітанне са школай бывае раз у жыцці, і, нягледзячы на няпростую эпідсітуацыю, свята ўсё ж адбылося. Вядома ж, з выкананнем мер бяспекі.

 У СШ №2 райцэнтра, напрыклад, арганізавалі дзве лінейкі. Першая – для навучэнцаў 9-х класаў, другая – для 10-11-х. Без­умоў­на, самым хвалюючым гэты дзень стаў для адзінаццаці­класнікаў. Гэта была іх развітальная лінейка, пасля якой ужо не будзе школьных урокаў, хатніх заданняў і вясёлых пе­рамен…. Менавіта для іх гучалі самыя цёплыя і шчырыя словы віншаванняў і пажаданні ад кіраў­ніцтва школы, класных кіраўнікоў, бацькоў. З не меншым хваляваннем і трапятаннем выходзілі на ўра­чыстую лінейку і выпускнікі база­вай школы, бо некаторыя з іх таксама выпырх­нуць са школьных сцен. Стар­шакласнікі шчыра дзя­кавалі сваім педагогам за атры­маныя веды і абяцалі не забы­ваць родную школу.

  Па традыцыі падчас лінейкі прай­шло ўзнагароджанне наву­чэнцаў школы, якія на працягу года мелі да­сягненні ў вучобе, спорце і творчасці. Часова выконваючы абавязкі на­чаль­ніка АДАІ РАУС Ю. М. Раманаў нага­даў дзецям і іх бацькам пра неабход­насць заха­вання Правілаў дарожнага руху.

 …І самы ўрачысты момант – апошні званок. Урокі скончыліся, але наперадзе ў выпускнікоў вельмі важны і адказны перыяд – экза­мены, цэнтралізаванае тэсціраванне і выбар прафесіі.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы