Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Бешанковіцкі Курган Славы Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
Бешанковіцкі
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
15 сакавіка 2019

Урачыстая акцыя  «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь»  

15 сакавіка 2019 года ў дзяржаўнай установе культуры «Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры» прайшла ўрачыстая акцыя «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» па ўручэнні пашпартоў і выданняў «Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь» грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту.

Больш за пяцьдзесят падлеткам Бешанковіцкага раёна ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі свой галоўны дакумент - пашпарт. Маладых людзей з важнай падзеяй павіншаваў старшыня Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў Г.М.Шведаў. Таксама ўдзел у акцыі прынялі намеснік старшыні райвыканкама Заблоцкі М.А., начальнік аддзела па адукацыі СалохаС.Л., начальнік аддзела ЗАГС ШклярэўскаяА.В., вядучы спецыяліст па рэгістрацыі насельніцтва групы па грамадзянствуі міграцыі аддзела ўнутраных спраў Матюшова Л.С.

Работнікі раённага цэнтра культуры Ірына Паўлоўская, Таццяна Зайцава і Дыяна Сінкевіч парадавалі ўсіх прысутных музычным нумарамі. Фіналам мерапрыемства стала выступленне фальклорнага калектыву «Звоны» пад кіраўніцтвам Наталлі Бондар.


Інтэрнэт-рэсурсы