Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Курган Славы Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
28 кастрычніка 2019

Вадзіцелі Бешанковіцкага раёна адзначаюць прафесійнае свята

З вынаходніцтва колы пачаўся адлік гісторыі наземных транспартных сродкаў. Мяняліся часы і норавы, а з імі і рытм жыцця. Зараз мы ўжо не ўяўляем свет без аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў - хуткасны транспарт стаў занадта шмат значыць у нашай штодзённасці.

Самай масавай прафесіяй, якая абслугоўвае аўтамабільны транспарт, была і застаецца кіроўчая. Працоўны дзень у сферы транспарту і перавозак пачынаецца і заканчваецца зацемна, а ў нашага суразмоўцы - вадзіцеля філіяла «Аўтобусны парк №1 г. Віцебска» ААТ «Віцебскаблаўтатранс» У.С.Ярамчука - нават выхадны выдаўся працоўным: аўтобус аднаго з калегаў выйшаў з ладу, але рэйс павінен адбыцца. Як жа не прыйсці на дапамогу? I вось, пакуль адзін займаецца рамонтам, другі адпраўляецца ў шлях. 30-31 тысяча пасажыраў у месяц, 46 рэйсаў у будні дзень, 56 - у выхадны - такая рэальнасць бешанковіцкіх кіроўцаў. У дзень па раёне калясяць 6-7 аўтобусаў. У сярэднім кожны праязджае 300 км. Сотні тысяч кіламетраў дарог - усё жыццё кіроўцы.

Экспедытар, таваразнаўца, будаўнік ... У якіх толькі прафесіях не спрабаваў сябе Уладзімір Сяргеевіч, але ў выніку пайшоў па слядах бацькі (у іх, можна сказаць, сямейная дынастыя кіроўцаў: браты таксама абралі татаву прафесію). За абаранкам Уладзімір Сяргеевіч 9 гадоў, калегі характарызуюць яго як чалавека спагадлівага і ўвішнага. «Іншым у гэтай працы і не будзеш, - запэўнівае кіроўца, - бо столькі ўсяго паспець трэба, перш чым адправіцца ў рэйс: атрымаць шляхавы ліст, падрыхтаваць аўтобус, прайсці камісію ...»

Нядаўна У.С.Ярамчук удзельнічаў у абласных спаборніцтвах па прафесійным майстэрстве. Прызавога месца не заняў, але затое паказаў выдатныя веды Правіл дарожнага руху (вельмі ганаруся тым, што не дапусціў ніводнай памылкі). Акрамя таго, ён нязменны ўдзельнік спартыўных спаборніцтваў, ды і наогул душа калектыву.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы