Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Курган Славы Раённы Дом культуры Бешанковіцкі Палац Храптовічаў Бешанковіцкі райвыканкам
Курган Славы
Курган Славы
Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі райвыканкам
9 кастрычніка 2019

Велапрабег, прысвечаны Сусветнаму дню без аўтамабіля, прайшоў у Бешанковічах

На цэнтральнай плошчы гарпасёлка, адкуль стартаваў велапрабег, сабралася каля трыццаці веласіпедыстаў. Былі тут і прадстаўнікі арганізацый раёна (Бешанковіцкага РГЗ ВУ «Чашнікігаз», ЦРБ, ФСК «Дзвіна», фінансавага аддзела райвыканкама), і школьнікі (пад кіраўніцтвам педагога СШ №1 Л.М.Шавель-Берасцень), і проста жыхары Бешанковічаў, якія пажадалі прыняць удзел у велапрабегу. Арганізатары мерапрыемства - начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя С.А.Карась і галоўны спецыяліст інспекцыі Т.С.Грыгор'ева - таксама прыехалі на роварах, натхняючы удзельнікаў асабістым прыкладам.

Здзейсніўшы круг па вуліцах райцэнтра ў суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ, веласіпедысты фінішавалі на плошчы. Усе засталіся задаволены - і пракаціліся ў сваё задавальненне, і карысную і вельмі важную справу падтрымалі.
- Другі год запар жыхары райцэнтра далучаюцца да правядзення мерапрыемстваў Сусветнага дня без аўтамабіля, - адзначыла Т.С.Грыгор'ева. - І з кожным годам удзельнікаў велапрабегу становіцца ўсё больш. Хочацца падзякаваць усім, хто не застаецца абыякавым.

Вядома, у сучасных умовах цалкам адмовіцца ад аўтамабіляў немагчыма, ды і правядзенне аднадзённай акцыі не зможа ліквідаваць усе праблемы негатыўнага ўплыву аўтатранспарту на прыроду і чалавека. Але мы ўпэўненыя, што акцыя - гэта добрая нагода данесці да кожнага, што ў яго ёсць магчымасць выбару дзеянняў для захавання спрыяльнай навакольнага асяроддзя.
"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы