Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі райвыканкам Палац Храптовічаў Бешанковіцкі Курган Славы Раённы Дом культуры
Бешанковіцкі райвыканкам
Палац Храптовічаў
Бешанковіцкі
Курган Славы
Раённы Дом культуры
26 лістапада 2019

З 20 па 28 лістапада 2019 года ў Бешанковіцкім раёне праходзіць фестываль праваслаўнай культуры «Батлейка»

Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт, Сястрыцтва ў гонар святой вялікай княгіні Елісаветы (г. Мінск) і Віцебская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы.

     У праграме фестывалю прадстаўлена праваслаўная выстава-кірмаш, на якой можна набыць вырабы ручной працы манастырскіх майстэрняў, кнігі, імянныя падарункі, керамічныя чайныя наборы з роспісам, прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах гаючыя бальзамы і мазі, падушкі з грэчкай для здаровага сну, манастырскі мёд і гарбату, хлеб, адзенне, тэкстыль і многае іншае.

     Падчас фестывалю праходзяць творчыя сустрэчы і духоўныя гутаркі для розных катэгорый грамадзян - пажылых людзей, школьнікаў, работнікаў культуры і адукацыі.

     Штодня з 20 па 26 лістапада ў чытальнай зале раённай дзіцячай бібліятэкі праходзяць спектаклі тэатра "Батлейка". Вучні пачатковых класаў, выхаванцы дзіцячых садкоў і ўсе жадаючыя могуць паглядзець паказы лялечнага тэатра " Аднавухі заяц "і"Матылёк і сонца". Пасля спектакля дзеці разам з кіраўніком праграмы, сястрой Свята-Елісавецінскага манастыра Ірынай Машчанскай робяць калядную гірлянду са сваімі лістамі і пажаданнямі.

      20 лістапада адбылася прэзентацыя праекта "Праваслаўныя святыні Беларусі". Гутарку з творчай інтэлігенцыяй правяла госця з г. Мінска Наталля Іванаўна Шчарбакова-кандыдат культуралогіі, аўтар кнігі "Праваслаўныя святыні Беларусі".

      25 лістапада 2019 года ў чытальнай зале Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла сустрэча з кіраўніком каардынацыйнага цэнтра БПЦ па супрацьдзеянні алкагалізму і наркаманіі, настаяцелем прыходу храма іконы Божай Маці "Неўпівальная Чаша" ў г.Мінску, протаіерэем Дыянісіем Пясецкім. У рамках сустрэчы гледачам быў прадстаўлены праект "Агульная справа"- праўда аб алкагольнай і наркатычнай залежнасці. З гэтай жа тэмай святарДыянісій выступіў перад навучэнцамі сярэдніх школ №1 і №2 г. п. Бешанковічы.

25 -26 лістапада 2019 года прайшлі сустрэчы з манахіняйМарыяй (Літвінавай) са Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра г. Мінска, педагогам, кандыдатам медыцынскіх навук. Сустрэчы прайшлі ў бешанковіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, раённым Цэнтры культуры, тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бешанковіцкага раёна. Удзельнікі сустрэчы-навучэнцы сярэдніх школ, педагогі, інваліды і мясцовае насельніцтва. Закрануты самыя актуальныя тэмы- пра шкоду брыдкаслоўя (праект "Жывое Слова"), духоўна-маральныя аспекты прафесіі настаўніка (праект “Педагогіка і праваслаўе"), гутарка з бацькамі " Чаму хварэюць нашы дзеці?"(праект Пераадоленне") і інш.

 

На ўсе мерапрыемствы ўваход свабодны.


Інтэрнэт-рэсурсы