Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешанковіцкі Бешанковіцкі райвыканкам Раённы Дом культуры Палац Храптовічаў Курган Славы
Бешанковіцкі
Бешанковіцкі райвыканкам
Раённы Дом культуры
Палац Храптовічаў
Курган Славы
13 лістапада 2019

З нагоды гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Бешанковічах з канцэртам выступілі госці з Віцебска

Своеасаблівы экскурс у савецкае мінулае чакаў гасцей святочнага канцэрта, прысвечанага 102-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Урачыстасць прайшла напярэдадні знакавай даты ў зале РЦК.

Кампазіцыі савецкай эпохі гучалі ўвесь час, пакуль гледачы ўладкоўваліся на месцах. Былі тут і прадстаўнікі «залатога ўзросту», і моладзь. Той далёкі Кастрычнік змяніў лёс вялікай краіны, стварыў умовы для рэалізацыі такіх асноўных прынцыпаў, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Статус дзяржаўнага свята — даніна памяці і падзяка за тое, што мара многіх пакаленняў ажыццявілася: незалежная дзяржава жыве і ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця.

Цудоўны настрой і музычныя віншаванні прысутным падарылі госці — артысты Віцебскай абласной філармоніі. «Малінаўка», «Снег кружыцца», «Ля замкавай гары», «Мая краіна» і іншыя любімыя песні ў выкананні вакальнай групы ансамбля «Талака» (на здымках) гледачы сустракалі бурнымі апладысментамі.

"Зара"

Інтэрнэт-рэсурсы