Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Беларуская версія сайта знаходзіцца ў тэставым рэжыме

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: beshrik@vitebsk.by

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
7 кастрычніка 2019

У Беларусі завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання завяршаецца 7 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.

Прэтэндаваць на месца ў парламенце мае права чалавек, якому споўніўся 21 год. Неабходна таксама пастаянна пражываць у Беларусі, не мець судзімасцяў. Вылучацца можна трыма спосабамі: шляхам збору подпісаў (іх трэба не менш за тысячу), ад палітычнай партыі, працоўнага калектыву. Заканадаўства дазваляе выбраць адзін або некалькі спосабаў.

Па дадзеных на 4 кастрычніка, кандыдатамі ў дэпутаты вылучыліся 283 чалавекі. Усяго ў выбарчыя камісіі да гэтага часу паступіла 340 камплектаў дакументаў ад удзельнікаў выбарчай гонкі. Палітычныя партыі паспелі вылучыць 172 патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты, або 50,6% ад іх агульнай колькасці. Шляхам збору подпісаў вылучылася 28,5% кандыдатаў у дэпутаты. Крыху менш вылучэнцаў ад працоўных калектываў - 20,9%.

Жанчын сярод прэтэндэнтаў на дэпутацкія партфелі, паводле інфармацыі на 4 кастрычніка, 24,4%, маладых людзей да 30 гадоў - 6,4%. Пераабрацца паспрабуюць 20 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання (7,1%). Трапіць у парламент паспрабуюць і дэпутаты мясцовых Саветаў, іх 14,1% ад агульнай колькасці вылучэнцаў. Што тычыцца прафесійнай дзейнасці вылучэнцаў, то занятых у прамысловасці, будаўніцтве, сферы транспарту сярод іх 18,4%, прадстаўнікоў навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту - 18%, прадпрымальнікаў- 9,5%.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе 8-17 кастрычніка.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.
БЕЛТА