Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт

Беларуская версія сайта знаходзіцца ў тэставым рэжыме

Адрас райвыканкама: 211361, Віцебская вобласць, г.п. Бешанковічы, вул. Чуклая, 13

Тэлефон прыёмнай: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: beshrik@vitebsk.by

1 1 1 1 1
1
1
1
1
1
1
Галоўная / Гасцям / Турызм

Турызм

 Бешанковіцкі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года і да 1930 года ўваходзіў у Віцебскую акругу. 

    20 лютага 1938 года ўключаны ў Віцебскую вобласць. Яго плошча складае 1250 квадратных кіламетраў.

   Цэнтр - гарацкі пасёлак Бешанковічы, які знаходзіцца на адлегласці 50 км ад горада Віцебска, 38 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі Орша-Лепель. Раён размешчаны ў цэнтры Віцебскай вобласці на беразе ракі Заходняя Дзвіна. Мяжуе з Віцебскім, Шумілінскім, Ушацкім, Лепельскім, Чашніцкім і Сененскім раёнамі. Тут праходзяць аўтамабільныя дарогі ў напрамках: Віцебск, Лепель, Сянно, Ула, Шуміліна.

   Вядучая роля ў эканоміцы раёна належыць сельскай гаспадарцы. Галоўная спецыялізацыя - вытворчасць мясамалочнай прадукцыі. Народная гаспадарка грунтуецца на прыродных асаблівасцях, характэрных для Прыдзвіння.

   На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна размешчана больш за 50 азёр, з іх найбольш буйныя Саро, Бароўна, Белае, Астровенскае, Слабацкое, Гародна. Самае вялікае - возера Саро - займае плошчу 531 га.

   Лясы (пераважна сасновыя, яловыя і бярозавыя) займаюць 26% тэрыторыі раёна, пад балотамі 7%.

   На тэрыторыі раёна знаходзяцца 2 палацава-паркавыя ансамблі і 2 паркі, якія з'яўляюцца памятнікамі мясцовага значэння.


ШТО МОЖНА ПАГЛЯДЗЕЦЬ, ЯК І ДЗЕ МОЖНА ПРАВЕСЦІ ЧАС: