Бешенковичский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома: 211361, Витебская область, г.п. Бешенковичи, ул. Чуклая, 13

Телефон приемной: 8 (02131) 6-42-45 

E-mail:priemnay@beshenkovichi.gov.by

Бешенковичский райисполком Дворец Хрептовичей (Бешенковичская ДШИ) Магазин "Бешенковичский" районный Дом культуры Озеро Островенское Курган Вечной Славы ул.Молодёжная Бешенковичский райисполком Над Бешенковичами
Бешенковичский райисполком
Бешенковичский райисполком
Дворец Хрептовичей (Бешенковичская ДШИ)
Магазин "Бешенковичский"
районный Дом культуры
Озеро Островенское
Курган Вечной Славы
ул.Молодёжная
Бешенковичский райисполком
Над Бешенковичами
17 октября 2018

Бешенковичский лесхоз приглашает принять участие в акции "Чистый лес"

20 кастрычніка ў Бешанковіцкім раёне, як і па ўсёй краіне, пройдзе добраахвотная акцыя «Чысты лес». Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца прыцягненне ўвагі да неабходнасці беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны — леса.

Арганізацыі сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі штогод накіроўваюць значныя сілы і сродкі на навядзенне парадку ў лясным фондзе. Разам з тым праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, старонніх прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог і чыгунак, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках па-ранейшаму застаецца актуальнай. У сувязі з гэтым міністэрства заклікае ўсіх неабыякавых жыхароў нашай краіны аб’яднаць намаганні і ўнесці лепту ў навядзенне парадку — добраўпарадкаваць прылеглую да сваіх населеных пунктах тэрыторыю ляснога фонду.

Як адзначыла намеснік дырэктара ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас» Л. С. Русецкая, збор удзельнікаў акцыі «Чысты лес» адбудзецца ў суботу, 20 кастрычніка, у 8 гадзін па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Мічурына, д. 1. Лясгас забяспечыць усіх удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвентаром. Даведки по тэлефонах: 6-01-83, 6-03-35.

Акцыя «Чысты лес» у Беларусі стала ўжо традыцыйнай. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе, і за гэты час у ёй паўдзельнічалі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваюць мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, дзяржаўныя, грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы i iншыя ўстановы краіны.

"Зара"

Интернет-ресурсы