Бешенковичский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома: 211361, Витебская область, г.п. Бешенковичи, ул. Чуклая, 13

Телефон приемной: 8 (02131) 6-42-45 

E-mail:priemnay@beshenkovichi.gov.by

Над Бешенковичами Магазин "Бешенковичский" Аллея Героев Свято-Ильинская церковь Озеро Островенское районный Дом культуры Курган Вечной Славы Понтонный мост через р.Западная Двина ул.Молодёжная
Над Бешенковичами
Над Бешенковичами
Магазин "Бешенковичский"
Аллея Героев
Свято-Ильинская церковь
Озеро Островенское
районный Дом культуры
Курган Вечной Славы
Понтонный мост через р.Западная Двина
ул.Молодёжная
13 марта 2018

"Рецептами" счастья и успеха поделились многодетные мамы Бешенковиччины

Кожная жанчына шчаслівая па-свойму. Адны бачаць сваё прызванне ў тым, каб мудра і смела весці за сабой вялікія калектывы, прымаць рашэнні дзяржаўнай важнасці. Іншыя лічаць сваім галоўным прызначэннем дарыць любоў дзеткам і ствараць сямейную ўтульнасць. А некаторыя знаходзяць радасць у тым, каб натхняць на вялікія справы і самазабыўна чакаць, ствараць і ўпрыгожваць навакольнае асяроддзе.

Напярэдадні 8 Сакавіка сваімі "рэцэптамі" шчасця і поспеху падзяліліся шэсць мнагадзетных матуль, якія былі запрошаны разам з іншымі прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавецтва ў раённы Цэнтр культуры на вечар-сустрэчу "Шчасце матулі".

Галоўнымі гераінямі свята сталі Наталля Мікалаеўна Петухова, якая нарадзіла і выхоўвае шасцярых дзетак, а таксама Наталля Канстанцінаўна Крукава, якая з'яўляецца шчаслівай маці чатырох сыночкаў і дачушкі, і жанчыны, якія гадуюць па трое дзетак: Алена Мікалаеўна Крастоўская, Таццяна Іванаўна Красікава, Іна Васільеўна Мацэвіч і Надзея Валер'еўна Маскаленка.

З віншаваннямі і словамі падзякі да жанчын за іх велізарныя заслугі перад сям'ёй, грамадствам, дзяржавай звярнулася старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Ніна Васільеўна Журко:

Не існуе такой сферы дзейнасці, дзе побач з мужчынамі не працавалі б жанчыны. Менавіта дзякуючы вам удаецца вырашаць шматлікія пытанні ў жыцці нашага раёна, будаваць лепшае заўтра для наступных пакаленняў. Дзякуючы цеплыні вашых сэрцаў, матчынай дабрыні, клопату ў сем'ях пануюць мір і згода.

Паважаныя жанчыны, толькі абапіраючыся на вашу падтрымку, мудрасць і памяркоўнасць, мы зробім шчаслівейшым, лепшым і ўтульнейшым наш родны куток! Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, светлай любові, вечнай прыгажосці, мацярынскага шчасця, сямейнага дабрабыту і поспехаў у працы!

…Дружная мнагадзетная сям'я ў грамадстве выклікае самыя цёплыя пачуцці — павагу, удзячнасць. Быць мнагадзетнай матуляй сучаснай жанчыне зусім не проста, але гераіні сустрэчы даказалі ўсім прысутным, што гадаваць шмат дзетак — гэта яшчэ і ганарова. Яны з вялікім задавальненнем адказвалі на пытанні, якія падрыхтавала вядучая канцэртнай праграмы Алеся Цапота, і ўсе даведаліся пра іх жаночыя сакрэты.

Хочацца адзначыць, што ва ўсіх матуль розныя лёсы, але мэта адна — годна выхоўваць сваіх крывіначак. Для кожнай важна бачыць дзетак здаровымі, шчаслівымі, заможнымі.

Размовы з гераінямі цудоўна чаргаваліся з музычнымі і танцавальнымі нумарамі, якія для прыгожай паловы чалавецтва падрыхтавалі самадзейныя артысты. Ні адно выступленне не засталося без увагі ўдзячных гледачоў. Вечар атрымаўся па-сямейнаму цёплым і добрым.

                                                                                    Елена МОРОЗОВА

                                                                                     http://gztzara.by

Интернет-ресурсы