Бешенковичский районный исполнительный комитет

Адрес райисполкома: 211361, Витебская область, г.п. Бешенковичи, ул. Чуклая, 13

Телефон приемной: 8 (02131) 6-42-45

E-mail: beshrik@vitebsk.by

Дворец Хрептовичей (Бешенковичская ДШИ) ул.Молодёжная районный Дом культуры Бешенковичский райисполком Свято-Ильинская церковь Озеро Островенское Над Бешенковичами Курган Вечной Славы
Дворец Хрептовичей (Бешенковичская ДШИ)
Дворец Хрептовичей (Бешенковичская ДШИ)
ул.Молодёжная
районный Дом культуры
Бешенковичский райисполком
Свято-Ильинская церковь
Озеро Островенское
Над Бешенковичами
Курган Вечной Славы
13 мая 2019

У Беларусі 12 мая адзначылі Дзень дзяржаўнага герба і сцяга

     У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Эталон герба і Палажэнне аб сцягу зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 1995 года па выніках праведзенага 14 мая 1995 года рэспубліканскага рэферэндуму, адным з пытанняў якога было ўсталяванне дзяржаўнай сімволікі. 5 ліпеня 2004 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», які накіраваны на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сімвалаў Беларусі, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, i вызначае апiсанне i парадак iх выкарыстання. Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у нашай краіне адзначаецца ў другую нядзелю мая. Герб, сцяг і гімн – гэта не проста сімволіка, а візітная картка міралюбнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, чый аўтарытэт бясспрэчна прызнаны на міжнароднай арэне. У гэты знамянальны дзень урачыстасці будуць праходзіць па ўсёй краіне, не стаў выключэннем і бешанковіцкі край. Ва ўстановах культуры раёна запланаваны шэраг тэматычных мерапрыемстваў. У цэнтральнай раённай бібліятэцы, напрыклад, рыхтуюць гістарычную гадзіну «Сімвалы Беларусі: гісторыя і сучаснасць», у раённай дзіцячай бібліятэцы – медыяпаведамленне «У сімвалах нашы карані». У бібліятэках аграгарадкоў Дразды і Ржаўка запланавалі інфармацыйныя гадзіны «Ведай сваю сімволіку» і «Дзяржаўныя сімвалы – нацыянальны гонар», у Вярхоўі – пазнавальную гутарку «Беларусь мая, родны край!», у Астроўне – інфарміну па сімволіцы «Фарбы маёй краіны». У Бачэйкаўскай сельскай бібліятэцы імя Б. П. Беляжэнкі чытачоў запросяць у падарожжа па краіне дзяржаўнай сімволікі «Якая яна, наша Беларусь?», у Задарожскай рыхтуюць вусны часопіс «Якога колеру Радзіма», у Бешанковіцкай гарпасялковай – інфармацыйную гадзіну «Вялікія сімвалы краіны». У Палітаддзельскай сельскай бібліятэцы аформлена выстава «Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці». Ва ўстановах адукацыі раёна таксама не абыдуць увагай дзяржаўнае свята. Напрыклад, у СШ №1 г. п. Бешанковічы запланавалі інфармацыйную гадзіну «Дзяржаўныя сімвалы – аснова ідэалогіі краіны», у СШ №2 райцэнтра вучняў пачатковых класаў збяруць на інфармацыйную гадзіну «Наш герб. Наш сцяг. Наш гімн», а для навучэнцаў 5-11 класаў падрыхтавалі класную гадзіну «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь». У Ржаўскай д/с-СШ правядуць віктарыну «Ведай сімвалы Беларусі» і класную гадзіну «Мы беларусы», у Каранеўскай д/с-БШ – класную гадзіну «Сімвалы нашай краіны». Анжэла ЛЮДЫНА, http://www.gztzara.by

Интернет-ресурсы