Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 кастрычніка 2019 года

19 кастрычніка ў Бешанковіцкім раёне пройдзе суботнік

19 кастрычніка на Бешанковіччыне пройдзе раённы суботнік. Арганізаваны ён у мэтах добраўпарадкавання, навядзення парадку, санітарнай ачысткі і ўборкі падведамных і замацаваных тэрыторый г.п.Бешанковичы і сельскіх населеных пунктаў раёна. Для падрыхтоўкі і правядзення раённага суботніка зацверджаны склад рабочай групы, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама С. М. Аўчыннікаў.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення раённага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на рахунак райвыканкама: BY58AKBB36413110008242200000, БІК – AKBBBY21215, УНП 300145203 у філіяле № 215 ААТ «ААБ « Беларусбанк», атрымальнік – Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт.

Пры ўдзеле ў раённым суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь. Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 19 кастрычніка 2019 года з’яўляецца працоўным днём, ажыццяўляецца добраахвотна ў памерах, вызначаных самімі калектывамі работнікаў.

Заробленыя на раённым суботніку грошы будуць выкарыстаны на правядзенне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні г.п.Бешанковічы і сельскіх населеных пунктаў раёна.

Вярнуцца