Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

28 сакавіка 2019 года

29 сакавіка ў Бешанковіцкім раёне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

Яго дэвіз - «Бяспраўнаму не месца за рулём!»
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання гэтым сродкам, а таксама перадача кіравання транспартным сродкам асобе, якая не мае права кіравання, з'яўляюцца грубым парушэннем ПДР і цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак.
Але галоўнае не столькі ў штрафах, колькі ў тым, што па віне бяспраўнікаў адбываюцца сур'ёзныя ДТЗ.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Памятаеце: бяспраўнаму не месца за рулём!
Дзяржаўтаінспекцыя таксама інфармуе, што з 25 сакавіка па 22 красавіка праходзіць месячнік бяспекі пры правядзенні веснавых палявых работ.
Памятаеце, бяспека ў нашых руках!
Вярнуцца