Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

27 сакавіка 2020 года

Аб'яўлены конкурс народных відэаролікаў «Я ганаруся» пра родных і блізкіх, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне

     Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь паведамляе, што ў Расійскай Федэрацыі, праводзіцца конкурс народных відэаролікаў пра родных і блізкіх, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне - «Я ганаруся».

     У конкурсе можа прыняць удзел любы жадаючы ва ўзросце ад 12 гадоў, у тым ліку і грамадзяне  Рэспублікі Беларусь.

    Для ўдзелу неабходна адправіць відэа з расказам пра сваіх сваякоў - удзельнікаў вайны. На працягу ўсяго года дасланыя работы будуць адбірацца і дэманстравацца ў эфіры тэлеканала «Гісторыя». Па выніках конкурсу 2 верасня 2020 г. лепшыя відэаролікі і іх аўтары будуць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі і медалямі.

   Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на сайце «ягоржусь.рф».

Вярнуцца