Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

25 сакавіка 2020 года

Аб'яўлены месячнік па навядзенні парадку, санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый г.п.Бешанковічы і сельскіх населеных пунктаў Бешанковіцкага раёна

     У адпаведнасці з распараджэннем старшыні Бешанковіцкага райвыканкама ад 20 сакавіка 2020 г. № 39р з 25 сакавіка па 25 красавіка 2020 года абвешчаны месячнік па навядзенні парадку, санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый (у тым ліку могілак) г.п.Бешанковічы і сельскіх населеных пунктаў Бешанковіцкага раёна.

     Для каардынацыі дзейнасці па правядзенні месячніка па навядзенні парадку створаны арганізацыйны камітэт, а для ажыццяўлення кантролю за выкананнем распараджэння створаны тры рабочыя групы.

     Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, вытворчыя і ведамасныя тэрыторыі якіх размешчаны ў г.п.Бешанковічы і Бешанковіцкім раёне, неабходна арганізаваць навядзенне парадку на гэтых тэрыторыях у тэрмін да 30.03.2020 г., на замацаваных тэрыторыях (населеныя пункты, дарогі агульнага карыстання, лясныя масівы, грамадзянскія могілкі, воінскія пахаванні і інш.) - да 25.04.2020 г.

    Рабочымі групамі па ажыццяўленні кантролю за выкананнем распараджэння ў перыяд з 30.03.2020 па 05.04.2020 будуць праводзіцца праверкі вытворчых і ведамасных тэрыторый, а з 05.04.2020 па 25.04.2020 - замацаваных тэрыторый г.п.Бешанковічы і Бешанковіцкага раёна, пры гэтым асаблівая ўвага будзе нададзена навядзенні парадку на тэрыторыях сельскіх населеных пунктаў і грамадзянскіх могілках.

     Кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый пры правядзенні работ па добраўпарадкаванні тэрыторый, кіраўнікам рабочых груп пры ажыццяўленні кантролю трэба кіравацца крытэрыямі навядзення парадку на зямлі, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.05.2015 №428 «Аб некаторых пытаннях навядзення парадку на зямлі» і Правіламі добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012  № 1087 "Аб зацвярджэнні Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў»

Вярнуцца