Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

14 кастрычніка 2019 года

Бешанковіцкі раён актыўна ўключыўся ў перапіс насельніцтва-2019

Перапіс насельніцтва-2019 праводзіцца вось ужо некалькі дзён. І, трэба сказаць, што беларусы актыўна ўключыліся ў гэтую маштабную кампанію. На ўчорашні дзень у рэспубліцы ўдзел у перапісе прынялі 2017,2 тысячы чалавек, з іх праз інтэрнэт - 775,7 тысячы чалавек.

Тыя, хто не наважыўся самастойна прайсці перапіс ў сетцы, наведваюць стацыянарныя ўчасткі. У нашым раёне такі размешчаны ў раённым выканаўчым камітэце. Тут задзейнічаны 4 чалавекі: загадчык, яго памочнік і 2 перапісчыкі. Працуе ўчастак з 9 да 20 гадзін.
Жыхарка райцэнтра Наталля Іўчанка таксама палічыла за лепшае перапісацца на стацыянарным участку. Зайшоўшы ў патрэбны кабінет, адразу ж паклала пашпарт на стол. Увядзенне ідэнтыфікацыйнага нумара дазваляе паскорыць працэс запаўнення анкеты. Перапісчык пытаецца спачатку пра адрас, колькасць тых, хто пражывае у хатняй гаспадарцы, пераходзіць да персанальных дадзеных: прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, сямейнае становішча, грамадзянства, узровень адукацыі, дадзеныя аб домагаспадарцы і т. д. Уся інфармацыя правяраецца, дадзеныя адпраўляюцца на сервер Белстата. Рэдагаваць іх ужо нельга.

- Лічу, што перапіс - гэта свайго роду калектыўны партрэт краіны, які мы складаем разам. Дадзеныя перапісу неабходны для распрацоўкі праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы, аналізу складу і колькасці насельніцтва, вывучэння размяшчэння і выкарыстання працоўных рэсурсаў. Для сябе абрала перапіс на стацыянарным участку. Калі ўзнікаюць складанасці з адказам, спецыялісты заўсёды дапамогуць, - дзеліцца Наталля Іўчанка.
А калі хтосьці не паспее да 18 кастрычніка перапісацца праз інтэрнэт, з 21 кастрычніка перапісчыкі прыйдуць па месцы жыхарства. Хочацца звярнуць увагу, што падобнага роду мерапрыемствы з'яўляюцца добрай нагодай для актыўнасці зламыснікаў. У сувязі з чым праваахоўныя органы рэкамендуюць праяўляць пільнасць.

- Памятаеце, перапісчыкі павінны мець пры сабе пасведчанне, - адзначыў намеснік начальніка РАУС А.В.Хліманкоў. - Пасведчанне дзейнiчае толькі пры прад'яўленні пашпарта, таму не саромейцеся пытаць яго ў работніка. Таксама з сабой у перапісчыка павінен быць планшэт і сумка з адмысловым лагатыпам. І яшчэ: перапіс не вядзецца па тэлефоне. Калі вам нехта патэлефануе з такой мэтай, ні ў якім разе не паведамляйце свае асабістыя дадзеныя, у тым ліку дадзеныя банкаўскіх карт. Пры ўзнікненні такіх сітуацый неадкладна звяртайцеся ў міліцыю.
Вярнуцца