Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

23 ліпеня 2019 года

Бешанковіцкія працаўнікі зноў у ліку лепшых жывёлаводаў вобласці

Даведвацца пра дасягненні нашых землякоў заўсёды прыемна. А як жа не парадавацца, калі цяжкая праца ўдастойваецца ўзнагароды. Нядаўна з’явілася яшчэ адна прычына для радасці.

Бешанковіцкія рупліўцы зноў у ліку лепшых жывёлаводаў вобласці. Трэцяе месца па выніках працы за чэрвень занялі С. І. Каваленка і Л. П. Зайцава — працаўніцы ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» і СУП «Вядзерава». На гэтым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Я. С. Фіешка завітала ў гаспадаркі з пачэснай місіяй — уручыць заслужаныя Падзякі, прэміі і салодкія прызы.

Людмілу Паўлаўну Зайцаву сустрэлі на рабочым месцы — яна толькі-толькі закончыла карміць сваіх падапечных цялятак (дарэчы, іх сярэднясутачныя прывагі ў мінулым месяцы — 1103 г). Гаварыць асабліва не было калі, бо, хоць і накормлена жывёла, але заставалася яшчэ шмат іншых спраў, і не ўсе яны былі зроблены. Павіншавалі руплівую вядзераўскую працаў-ніцу і рушылі далей.

Аператара машыннага даення Соф’ю Іосіфаўну Каваленка наведалі дома. Жанчына, аказваецца, адпрацаваўшы амаль 30 гадоў, выйшла на заслужаны адпачынак, але дапамагчы калегам ніколі не адмаўляецца (валавы надой за чэрвень — 25,4 т, сярэдні ўдой на карову — 875 кг). Радасць ад перамогі ёй было з кім падзяліць: дзве дач-кі, сын, сямёра ўнукаў… Падзякавалі шчыра, пажадалі моцнага здароўя і дабрабыту, яны ніколі не бываюць лішнімі.

Чытаць цалкам: "Зара"

Вярнуцца