Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

20 красавіка 2020 года

Бешанковіцкія ратавальнікі заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу

     Апынуўшыся ў складанай сітуацыі, многія з нас, як правіла, адразу ж звяртаюцца па дапамогу да супрацоўнікаў МНС, таму што ведаюць: што б ні здарылася, заўсёды можна набраць «101» і пачуць на іншым канцы провада: «Дзяжурная служба МНС. Чым можам вам дапамагчы? ». І без прамаруджанняў на дапамогу да вас паспяшаюцца супрацоўнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці.

      Нямала трывожных выклікаў на рахунку ў варты №2 ПАВЧ №1 Бешанковіцкага РАНС, у склад якога ўваходзяць восем супрацоўнікаў, гатовых у любы момант рушыць на аказанне дапамогі тым, хто трапіў у бяду. Гэта начальнік варты Юрый Валер'евіч Скідзевіч, камандзір аддзялення Аляксей Юр'евіч Рошчын, старшы пажарны Аляксандр Сяргеевіч Альшэўскі, пажарныя Ілля Аляксандравіч Дзямко і Андрэй Аляксандравіч Саўчанка, вадзіцелі Дзмітрый Уладзіміравіч Кухто і Аляксей Васільевіч Багдановіч і дыспетчар Ігар Міхайлавіч Мароз.

     Хочацца адзначыць, што калектыў змены даволі малады, а смеласць і адвага - іх галоўныя прафесійныя якасці.

    Часта для тых, хто ніколі не сутыкаўся з іх працай, гэта дзяжурныя словы пра гераізм. Але калі хоць раз пабачыць твары хлопцаў, якія толькі што вярнуліся з пажару, адчуць пах гару ад баявога адзення і плаўленых касак, разумееш, наколькі небяспечная і цяжкая іх праца.

   - Любы баявой выезд запамінаецца, - кажа Юрый Валер'евіч Скідзевіч. - Пачынаючы ад тушэння сухой расліннасці да сур'ёзнага пажару з гібеллю людзей. Вядома, без хвалявання не абысціся, бо, ідучы да месца выкліку, не ведаеш, што цябе там чакае. Цяжка бачыць загінулых людзей на пажары.

   Цяпер, да прыкладу, пачасціліся палы сухой травы. На першы погляд можа здацца, што тушыць сухую расліннасць нескладана, але на самой справе гэта не так. Вядома, усё залежыць ад маштабаў, але ж не заўсёды можна выкарыстоўваць для тушэння ваду. Не да кожнага полымя можа праехаць пажарны аўтамабіль. Таму ратавальнікі выкарыстоўваюць ручныінструмент. І ліквідацыя часцяком доўжыцца не адну гадзіну.

Да прыкладу, 8 красавіка з-за выпальвання сухой расліннасці ў вёсцы Ганкавічы магло загарэцца шмат дамоў. На месцы працавалі два аддзяленні: адно тушыла хлеў, а мы кінуліся тушыць полымя, якое набліжалася на дамы. На шчасце, усё засталося цэлым. Даводзілася нам не раз і ноччу выязджаць на пажар. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся ў вёсцы Дукоўшчына, удзельнічалі ў тушэнні дома ў аграгарадку Астроўна, калі загінуў чалавек.

    ... Мужчыны ў дзяжурнай варце рознага ўзросту, але гэта не замінае ім быць адзінай камандай і сябрамі па жыцці. Яны з кожным днём усё больш цэняць свой калектыў, які за столькі гадоў стаў практычна адной сям'ёй.

   Вось такі ён - другі караул пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1: дасведчаны, дружны, надзейны, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну.

Алена МАРОЗАВА,

http://www.gztzara.by

Вярнуцца