Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

22 ліпеня 2019 года

Бешанковіцкія таленты годна выступілі на «Славянскім базары ў Віцебску»

У дні Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адным з самых папулярных сярод гасцей форуму месцаў з’яўляецца «Горад майстроў». Тут можна было пазнаёміцца з рознымі відамі традыцыйных рамёстваў з розных куткоў Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы і іншых краін.

Нашы майстры ўжо не першы год наведваюць фестываль. Ім заўсёды ёсць і што паказаць, і чаму павучыцца. Сёлета ўпершыню прайшло адразу некалькі конкурсаў: па выцінанцы, саломапляценні, лапікавым шыц-ці, а таксама свята-конкурс майстроў народных мастацкіх рамёстваў па традыцыйнай свістульцы «Салавейка-2019». Дадому бешанковіцкія ўмельцы прывезлі адразу тры дыпломы.

Так, Дыпломам I ступені была ўзнагароджана Алеся Іванаўна Аўчыннікава ў намінацыі «Народная традыцыйная свістулька». Дыплом II ступені заваявала ў адкрытым абласным свяце-конкурсе майстроў саломапляцення «Папараць-кветка» Алена Анатольеўна Пагарэльская. Адзначаны талент і нашай зямлячкі Ганны Мікалаеўны Гудоўскай, якая стала ўладальніцай дыплома II ступені ў адкрытым абласным свяце-конкурсе майстроў выцінанкі «Ажурныя мары-2019».

Але гэта яшчэ не ўсе перамогі, якімі могуць ганарыцца прыдзвінскія таленты. Трэці год запар ансамбль барабаншчыц «Рытм» Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Юрыя Уладзіміравіча Рагеля прымаў удзел у фестывалі-конкурсе сярод мажарэтак і барабаншчыц у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і стаў лаўрэатам. Селёта калектыў быў адзначаны Дыпломам II ступені ў намінацыі «Марш-парад, дэфіле-барабан».

 
А яшчэ да пачатку конкурсу нашы барабаншчыцы прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця сцяга Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

"Зара"

Вярнуцца